Apple купіла яшчэ адзін французскі АІ-стартап

Кампанія набыла французскі стартап Datakalab для свайго праекта інтэграцыі сродкаў АІ з лакальнай апрацоўкай даных на свае прылады.

Пакінуць каментарый

Угода была закрытая яшчэ 17 снежня 2023 года, аднак у дакументах Еўракамісіі звесткі пра яе былі апублікаваныя толькі цяпер. Фінансавыя дэталі ўгоды не раскрываюцца. Эксперты лічаць, што набыццё французскага стартапа — гэта частка стратэгіі Apple па ўкараненні штучнага інтэлекту ў сваіх прылады. Чакаецца, што кампанія раскажа пра планы падчас рэлізу iOS 18.

Datakalab была заснаваная Ксаўе і Люкай Фішэрамі ў 2016 годзе. Стартап засяроджаны на распрацоўцы маламагутных і эфектыўных алгарытмаў глыбокага навучання, здольных працаваць без прыцягнення воблачных рэсурсаў. Apple плануе рабіць стаўку ў інтэграцыі АІ на лакальнай апрацоўцы даных, што зводзіць да мінімуму пагрозу ўцечкі персанальных даных і забяспечвае хуткі водгук сістэмы.

Bloomberg: Apple плануе запусціць на iPhone лакальны АІ, а не воблачны
Па тэме
Bloomberg: Apple плануе запусціць на iPhone лакальны АІ, а не воблачны
Apple выдаліла WhatsApp і Threads з кітайскага App Store
Па тэме
Apple выдаліла WhatsApp і Threads з кітайскага App Store
Apple дазволіла ў ЕС спампоўваць праграмы напрамую з сайта распрацоўшчыка
Па тэме
Apple дазволіла ў ЕС спампоўваць праграмы напрамую з сайта распрацоўшчыка

Читать на dev.by