Кампанія назвала гульнявыя праграмы, якія часцей за іншых запампоўвалі сёлета. Рэйтынг сфармаваны на аснове статыстыкі з больш як 35 краін і рэгіёнаў.
У мінулым месяцы кампанія абвясціла фіналістаў штогадовай прэміі App Store Award. У новым рэйтынгу Apple пералічыла самыя пампаваныя мабільныя праграмы і сэрвісы ў App Store у адыходзячым годзе.
Аналітыкі адзначылі, што Threads стаў чацвёртай па колькасці загрузак бясплатнай праграмай для iPhone сёлета. Сэрвіс з’явіўся ў ліпені і трапіў у спіс самых папулярных праграм па выніках года, нягледзячы на тое, што быў даступны ўсяго пяць месяцаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.