Apple незадаволеная сваім АІ і ўзмацняе распрацоўку, каб дагнаць канкурэнтаў
Кампанія робіць актыўныя крокі для ўзмацнення свайго падраздзялення штучнага інтэлекту, каб скласці рэальную канкурэнцыю такім лідарам галіны, як OpenAI і Microsoft.
Кампанія робіць актыўныя крокі для ўзмацнення свайго падраздзялення штучнага інтэлекту, каб скласці рэальную канкурэнцыю такім лідарам галіны, як OpenAI і Microsoft.
Кампанія робіць актыўныя крокі для ўзмацнення свайго падраздзялення штучнага інтэлекту, каб скласці рэальную канкурэнцыю такім лідарам галіны, як OpenAI і Microsoft.
Паводле даных журналіста Bloomberg Марка Гурмана, Apple пераводзіць дасведчаную менеджарку праектаў Кім Ворат у аддзел АІ і Siri, каб «прывесці ў парадак» падраздзяленне. Раней крытыкі адзначалі, што галоўны прадукт кампаніі ў гэтай галіне Apple Intelligence мог адставаць ад ChatGPT ад OpenAI на два гады нават да яго выпуску.
Apple прызнае, што яе галасавы памочнік Siri не адпавядае чаканням карыстальнікаў і мае патрэбу ў паляпшэнні. Siri крытыкуюць за няздольнасць разумець запыты і эфектыўна выконваць простыя каманды. У той час як канкурэнты, такія як Samsung і Amazon, актыўна ўкараняюць функцыі АІ у свае прадукты, Apple адстае ў інтэграцыі базавых функцый.
Ворат, ветэранка кампаніі з 36-гадовым стажам, раней удзельнічала ў распрацоўцы праграмнага забеспячэння для iPhone. Яна таксама грала ключавую ролю ў запуску гарнітуры Vision Pro. Цяпер, у якасці намесніцы кіраўніка аддзела АІ Джона Джанандрэа, яна будзе адказваць за паляпшэнне інфраструктуры Siri і ўнутраных мадэляў АІ кампаніі.
Гэты пераход падкрэслівае прыярытэтнасць АІ для Apple. Джанандрэа заявіў аб неабходнасці дадатковай падтрымкі ў кіраванні ўсё большым аддзелам АІ, і вопыт Ворат у арганізацыі працоўных працэсаў і адладцы памылак, як чакаецца, будзе мець вырашальнае значэнне.
Кампанія плануе выпусціць новую версію Siri ў рамках абнаўлення iOS 18.4 у красавіку, якая мае палепшыць яе спагадлівасць і ўзаемадзеянне з данымі і праграмамі карыстальнікаў. Чакаецца, што новая LLM-версія Siri будзе паказаная на WWDC25, але карыстальнікі атрымаюць яе толькі ў 2026 годзе з выхадам iOS 19.4.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.