Apple дазволіла гандаль NFT праз App Store. Але ўвяла сваю камісію
Кампанія апублікавала новы пералік правілаў рэгулявання праграм у App Store.
Таксама ў пераліку з’явіліся новыя пункты (3.1.1 і 3.1.3 (g)), якія тычацца NFT. У першым пункце сказана, што кампанія дазваляе продаж неўзаемазамяняльных токенаў у праграмах. Аднак іх купля мае абавязкова адбывацца праз аплатную сістэму Apple, якая будзе спаганяць камісію да 30%. Асабліва гэта тычыцца прасоўвання пастоў у сацсетках, то-бок простай рэкламы.
Згодна з дадатковым пунктам 3.1.5(iii), кампанія таксама гатовая супрацоўнічаць з ліцэнзаванымі біржамі. «Праграмы могуць палягчаць транзакцыі або перадачу крыптавалюты на ўхваленай біржы пры ўмове, што яны прапануюцца толькі ў краінах або рэгіёнах, дзе праграма мае адпаведнае ліцэнзаванне і дазвол для забеспячэння абмену крыптавалютамі», — апавядаецца ў новых правілах Apple.
Читать на dev.by