Apple абвергла абвінавачанні ФСБ у супрацоўніцтве з амерыканскай выведкай
Кампанія зняпраўдзіла абвінавачанні ФСБ у супрацоўніцтве з амерыканскімі спецслужбамі. Раней расійскія сілавікі заявілі, што Apple наўмысна ўкараніла ў прылады ўразлівасці для сачэння.
Кампанія зняпраўдзіла абвінавачанні ФСБ у супрацоўніцтве з амерыканскімі спецслужбамі. Раней расійскія сілавікі заявілі, што Apple наўмысна ўкараніла ў прылады ўразлівасці для сачэння.
«Мы ніколі не працавалі з аніякім урадам над укараненнем бэкдора ў будзь-які прадукт Apple і ніколі не будзем», — заявілі ў кампаніі. Раней ФСБ паведаміла, што раскрыла «выведвальную акцыю амерыканскіх спецслужбаў» з выкарыстаннем iPhone. Паводле версіі расійскіх спецслужбаў, былі заражаныя некалькі тысяч смартфонаў.
Паводле даных расійскага боку, былі выяўленыя «факты заражэння замежных нумароў і абанентаў, якія выкарыстоўваюць sim-карты, зарэгістраваныя на дыппрадстаўніцтвы і амбасады ў Расіі, уключаючы краіны блока NATO і постсавецкай прасторы, а таксама Ізраіль, САР і КНР». Расійскія сілавікі мяркуюць, што гэта прыкмета цеснага супрацоўніцтва Apple з амерыканскай выведкай.
Таксама з заявай выступіла «Лабараторыя Касперскага». У ёй гаворыцца, што эксперты кампаніі знайшлі «вельмі складаную, прафесійную мэтавую кібератаку» з выкарыстаннем мабільных прылад Apple. Паводле версіі кампаніі, мэтай атакі было ўкараненне шпіёнскага модуля ў смартфоны супрацоўнікаў кампаніі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Вне зависимости от, уж лучше с американскими чем с китайскими.