Apple адмовілася ад DeepSeek і абрала Alibaba для запуску AI у Кітаі
Кампанія ўклала партнёрскае пагадненне з кітайскай кампаніяй Alibaba для ўкаранення функцый штучнага інтэлекту ў свае прылады на кітайскім рынку. Па кітайскіх законах Apple не можа запусціць уласных АІ-функцый у Кітаі без падтрымкі мясцовых партнёраў.
Кампанія ўклала партнёрскае пагадненне з кітайскай кампаніяй Alibaba для ўкаранення функцый штучнага інтэлекту ў свае прылады на кітайскім рынку. Па кітайскіх законах Apple не можа запусціць уласных АІ-функцый у Кітаі без падтрымкі мясцовых партнёраў.
Паводле даных Тhe Information, Apple і Alibaba ўжо падалі на зацвярджэнне ва Упраўленне па пытаннях кіберпрасторы КНР (CAC) распрацаваныя імі сумесна АІ-функцыі. Продажы iPhone у Кітаі зніжаюцца збольшага праз тое, што Apple не змагла запусціць на мясцовым рынку функцыі Apple Intelligence.
Кітайскі ўрад абмяжоўвае запуск АІ-функцый, патрабуючы партнёрства з мясцовымі кампаніямі. Гэта прывяло да затрымкі ўкаранення Apple Intelligence, хоць кампанія разумее, што функцыі АІ з’яўляюцца ключавым фактарам продажаў смартфонаў у Кітаі.
Apple раней разглядала магчымасць супрацоўніцтва са стартапам DeepSeek, але ў выніку адмовілася ад гэтай ідэі, прынамсі, на дадзеным этапе. Паведамлялася таксама аб супрацоўніцтве з Baidu, але, мяркуючы з усяго, Apple вырашыла працаваць з некалькімі партнёрамі па розных аспектах кампаніі Apple Intelligence.
Партнёрства з Alibaba дазволіць Apple укараніць функцыі Apple Intelligence ў iPhone, iPad і Mac на тэрыторыі Кітая. Раней Apple заявіла, што падтрымка Apple Intelligence для кітайскай мовы з’явіцца ў iOS 18.4 у красавіку гэтага года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.