Apple адмовіцца ад кліенцкай падтрымкі ў сацсетках
Кампанія плануе скасаваць пасаду «кансультанта кліенцкай падтрымкі ў сацыяльных сетках».
Кампанія плануе скасаваць пасаду «кансультанта кліенцкай падтрымкі ў сацыяльных сетках».
Кампанія плануе скасаваць пасаду «кансультанта кліенцкай падтрымкі ў сацыяльных сетках».
Паводле даных Macrumors, з 1 кастрычніка карыстальнікі не змогуць звярнуцца да афіцыйнага акаўнта тэхпадтрымкі Apple у X. Замест адказу яны атрымаюць аўтаматычнае апавяшчэнне з кантактамі кампаніі, па якіх з ёй можна звязацца. Кампанія перастане адказваць у каментарах пад ролікамі ў Youtube і скасуе пазіцыю «кам’юніці-спецыяліста», які дапамагаў у абмеркаваннях на форуме Apple Support Community.
Супрацоўнікам, якія трапяць пад скарачэнне, прапаноўваюць перайсці на працу ў кол-цэнтры кампаніі. Некаторыя заявілі, што хацелі б камунікаваць з кліентамі пісьмова. Apple дазволіла перайсці на працу з чатамі, толькі калі працаваць на тэлефоннай лініі не дазваляе здароўе працаўніка. Тыя, хто пагадзіўся на прапанову, пройдуць навучанне да лістапада.
Крыніца The Verge паведаміла, што адмовіліся пераходзіць на працу ў кол-цэнтр больш за 150 супрацоўнікаў. Верагодна, кампанія звольніць нязгодных. Выданне мяркуе, што такім чынам кампанія спрабуе скараціць выдаткі, а сацсеткі былі не эфектыўнымі ў аказанні тэхпадтрымкі кліентам.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.