Apple адключыла навіновыя АІ-апавяшчэнні пасля скаргаў карыстальнікаў
Кампанія часова адключыла функцыю Apple Intelligence, якая генеравала кароткія вытрымкі з навін, пасля таго як карыстальнікі і журналісты раскрытыкавалі яе за стварэнне недакладных і няпэўных зводак.
Кампанія часова адключыла функцыю Apple Intelligence, якая генеравала кароткія вытрымкі з навін, пасля таго як карыстальнікі і журналісты раскрытыкавалі яе за стварэнне недакладных і няпэўных зводак.
Функцыя, даступная ў апошніх бэта-версіях iOS 18.3, iPadOS 18.3 і macOS Sequoia 15.3, была прыпыненая пасля таго, як стала ясна, што алгарытм АІ часта генеруе няправільныя вытрымкі, якія ўводзяць у зман.
У прыватнасці, BBC скардзілася на скажэнне зместу артыкулаў, у выніку чаго навіновыя зводкі паведамлялі лжывую інфармацыю, напрыклад, пра тое, што Луіджы Манджонэ, які абвінавачваецца ў забойстве генеральнага дырэктара UnitedHealthcare Браяна Томпсана, застрэліўся.
У дадатак да адключэння генерацыі навін, Apple уводзіць шэраг змяненняў для забеспячэння большай празрыстасці. Усе зводкі апавяшчэнняў цяпер будуць адлюстроўвацца курсівам, каб карыстальнікі маглі лёгка адрозніць іх ад звычайных апавяшчэнняў.
Карыстальнікі таксама змогуць адключыць генерацыю рэзюмэ для кожнай асобнай праграмай проста на экране блакавання. Акрамя таго, Apple будзе апавяшчаць карыстальнікаў пры актывацыі функцыі генерацыі навіновых зводак пра тое, што яна знаходзіцца на этапе бэта-тэсціравання і, такім чынам, можа ўтрымліваць памылкі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.