Apple адкрые доступ да NFC іншым распрацоўшчыкам у абыход Apple Pay і Wallet
Кампанія абавязалася даць іншым плацежным сістэмам і распрацоўшчыкам доступ да NFC у Еўропе, каб выканаць еўрапейскае заканадаўства.

Пасля правядзення чатырохгадовага расследавання Еўрапейская камісія пастанавіла, што Apple злоўжывае дамінуючым становішчам на iOS і неправамерна абмяжоўвае доступ да NFC іншым распрацоўшчыкам. NFC на iPhone закрытая для любых іншых сэрвісаў, акрамя Apple Pay, ад моманту выхаду прылады на рынак. Кампанія пагадзілася адкрыць бясплатны доступ да NFC на прыладах iOS праз API, доступ будзе бясплатным.
Такая магчымасць будзе дзейнічаць на тэрыторыі Еўрапейскай эканамічнай зоны для карыстальнікаў, чый Apple ID зарэгістраваны ў Еўропе. Таксама Apple абавязалася не перашкаджаць выкарыстанню праграм для плацяжоў у крамах па-за межамі ЕЭЗ. У выпадку невыканання забавязанняў кампаніі можа пагражаць штраф у памеры да 10% ад яе гадавога абароту ва ўсім свеце. Пагадненне з Еўракамісіяй будзе дзейнічаць цягам дзесяці гадоў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.