Apple атрымала групавы пазоў праз сачэнне з дапамогай меткі AirTag
На Apple падалі ў суд дзве жанчыны за тое, што за імі сачылі пры дапамозе магнітных метак Airtag. Пазоў быў пададзены ў панядзелак у федэральны суд у Сан-Францыска, піша Bloomberg.

Мініяцюрныя і цалкам даступныя трэкеры (яны каштуюць прыкладна $30) задумваліся з самых добрых памкненняў: іх можна прымацоўваць да розных рэчаў — да ключоў, заплечнікаў і іншага — і правяраць іх месцазнаходжанне праз праграму на тэлефоне, каб не страціць. Але зламыснікі сталі выкарыстоўваць іх, каб пераследваць іншых людзей.
Адная з пазоўніц паскардзілася, што за ёй так сачыў былы хлопец — ён замацаваў AirTag на яе машыне і змог даведацца, куды яна пераехала, каб схавацца ад яго.
У другім выпадку муж жанчыны, з якім яна больш не жыла, схаваў метку ў заплечніку яе дзіцяці, каб сачыць за ёй.
У пазове адзначаецца, што ў некаторых выпадках сачэнне з дапамогай AirTag сканчалася забойствамі — такія былі ў штатах Агаё і Індыяне.
Рэліз метак адбыўся ў красавіку 2021 года. Тады распрацоўшчыкі заяўлялі, што прадумалі захады для прадухілення непажаданага сачэння — напрыклад, карыстальнікі айфонаў і макбукаў атрымліваюць апавяшчэнні, калі побач з імі доўгі час знаходзіцца AirTag.
Пасля шматлікіх скаргаў праваабаронцаў кампанія скараціла час, па сканчэнні якога адпраўляюцца апавяшчэнні, і дадала апавяшчэнні, калі разам з карыстальнікам перамяшчаецца чужы AirTag. У новым пазове гаворыцца, што ўсе гэтыя меры па вялікім рахунку бескарысныя.
Кампанію абвінавачваюць у тым, што яна выпусціла на рынак небяспечны прадукт. Таксама ад яе вымагаюць грашовай кампенсацыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.