Apple плануе стварыць iPhone-складанчык і гібрыд iPad і Mac
Кампанія рыхтуецца запусціць лінейкі прылад-складанчыкаў: у планах стварыць гібрыд Mac і iPad, а таксама новую мадэль iPhone.
Паводле даных 9to5mac, Apple актывізавала працу над складанымі прыладамі. Гаворка вядзецца пра масавую вытворчасць гібрыда iPad і Mac з 20,3-цалёвым дысплэем, выпуск якога можа пачацца пры канцы 2025 года. Анонс прылады чакаецца ў 2026–2027 гадах.
Таксама кампанія распрацоўвае iPhone-складанчык, масавая вытворчасць якога намечаная на канец 2026 года. Apple вывучае два памеры экрана для складанага iPhone: 7,9 цалі і 8,3 цалі. Пра планаваную дату анонсу невядома.
На думку аналітыкаў, спробы распрацаваць складаную прыладу кампанія рабіла і раней. Планаванне такіх праектаў яшчэ не азначае з’яўлення такіх гаджатаў ў продажы — планы Apple могуць змяніцца.
Читать на dev.by