Apple працуе над прыладай з гнуткім дысплэем, але гэта не iPhone
Кампанія сочыць за навінкамі ў прэміяльным цанавым сегменце смартфонаў, але спачатку хоча выпрабаваць гнуткі дысплэй на іншай прыладзе.

Тайваньскае выданне DigTimes сцвярджае, што Apple актывізавала працу з партнёрамі па стварэнні першай прылады-складанчыка, праца над якой ужо ідзе нібыта пяць гадоў. Пакуль незразумела, да чаго будзе падобны гаджат, аднак гэта будзе не смартфон. Цяпер інжынеры сканцэнтраваныя на распрацоўцы досыць трывалага механізма складання і адпаведнага па характарыстыках гнуткага дысплэя.
Журналіст Bloomberg Марк Гурман выказаў здагадку, што прылада будзе з’яўляць складаны ноўтбук з убудаванай фізічнай клавіятурай і трэкпадам або мадэль з двума экранамі і віртуальнай клавіятурай. Аналітычная фірма CCS Insight таксама заявіла, што Apple з большай верагоднасцю выпусціць складаны планшэт, чым смартфон.
Выпуск свайго роду гібрыда iPad і MacBook дазволіць кампаніі пратэсціраваць попыт на падобныя прылады з гнуткім дысплэем, пры гэтым не рызыкуючы галоўнай крыніцай выручкі — продажам iPhone. Тым не менш распрацоўка тэхналогіі яшчэ не азначае хуткага выпуску навінкі на рынак.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.