Apple прэзентавала «авоську» для iPhone

Кампанія паказала лімітаваны аксэсуар iPhone Pocket —  «кішэню» для смартфона, створаную сумесна з японскім дызайнерам Ісэем Міякэ.

Пакінуць каментарый

Навінка нагадвае сучасную версію знакамітых iPod Socks, але выканана з 3D-вязанай эластычнай тканіны і разлічана на штодзённае нашэнне iPhone як моднага элемента гардэроба.

Аксэсуар можна насіць праз плячо, на запясці або прымацоўваць да торбы. Матэрыял расцягваецца, дазваляючы зірнуць на экран, не вымаючы тэлефон. У Apple называюць iPhone Pocket «высакакласнай інтэрпрэтацыяй» ідэі мінімалізму, якая аб’ядноўвае тэхналогію і моду.

Кароткі варыянт каштуе $149,95, доўгі — $229,95. Продажы пачнуцца ў гэтую пятніцу ў абмежаванай колькасці і толькі ў васьмі краінах: ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Кітаі, Італіі, Японіі, Сінгапуры і Паўднёвай Карэі. У некаторых флагманскіх крамах Apple аксэсуар таксама будзе прадстаўлены на вітрыне.

Кароткая версія даступна ў адценнях lemon, mandarin, purple, pink, peacock, sapphire, cinnamon і black; доўгая — у sapphire, cinnamon і black. У кампаніі ўдакладняюць, што выпуск абмежаваны.

36 млн карыстальнікаў у Брытаніі выйгралі справу супраць Apple на £1,5 млрд
Па тэме
36 млн карыстальнікаў у Брытаніі выйгралі справу супраць Apple на £1,5 млрд
iPhone 17 стаў самым паспяховым запускам Apple з часоў пандэміі
Па тэме
iPhone 17 стаў самым паспяховым запускам Apple з часоў пандэміі
Apple прэзентавала iPhone 17 і самы тонкі iPhone Air
Па тэме
Apple прэзентавала iPhone 17 і самы тонкі iPhone Air

Читать на dev.by