Apple паказала iPhone 16e
Кампанія без традыцыйнай прэзентацыі паказала iPhone 16e — новую бюджэтную мадэль, якая прыйшла на змену iPhone SE 3-га пакалення. Прылада спалучае дызайн iPhone 14 і начынне 16-й мадэлі.
Кампанія без традыцыйнай прэзентацыі паказала iPhone 16e — новую бюджэтную мадэль, якая прыйшла на змену iPhone SE 3-га пакалення. Прылада спалучае дызайн iPhone 14 і начынне 16-й мадэлі.
Кампанія без традыцыйнай прэзентацыі паказала iPhone 16e — новую бюджэтную мадэль, якая прыйшла на змену iPhone SE 3-га пакалення. Прылада спалучае дызайн iPhone 14 і начынне 16-й мадэлі.
Як і чакалася, Apple паказала доўгачаканае абнаўленне iPhone SE без прэзентацыі. Прылада чацвёртага пакалення выходзіць праз тры гады пасля апошняга буйнога абнаўлення бюджэтнага смартфона. На гэты раз мадэль дапоўніць ужо існую лінейку iPhone 16. Брэнд SE быў прыбраны, каб навінка больш адпавядала флагманскім прыладам кампаніі.
Мадэль 16е атрымала пакет Apple Intelligence, які ўключае невялікія АІ-мадэлі, здольныя працаваць лакальна на прыладзе без перадачы даных у воблака. Гэта збольшага стала магчыма дзякуючы працэсару A18 — таму ж унутранаму чыпу, які выкарыстоўваецца ў флагманскай лінейцы iPhone 16.
Як і астатняя лінейка iPhone з Apple Intelligence, мадэль 16E дазваляе бясплатна атрымліваць доступ да ChatGPT праз Siri, без уліковага запісу OpenAI. Гаджат таксама абсталяваны ўласным мадэмам Apple C1. Гэты дадатак — спроба кампаніі паменшыць залежнасць ад чыпмэйкераў, такіх як Qualcomm і Intel, на карысць уласных тэхналогій.
Смартфон атрымаў абноўлены дызайн: iPhone 16e адмовіўся ад кнопкі Touch ID Home на карысць Face ID, але з’явілася «грыўка». Порт Lightning таксама саступае месца USB-C, паколькі кампанія стандартызуе раздым для ўсіх сваіх прылад. Смартфон абсталяваны 6,1-цалёвым OLED-дысплэем Super Retina XDR і адной 48 Мп камерай. Франтальная камера мае разрознасць у 12 Мп.
Распрацоўшчык адзначыў, што мадэль мае «найлепшы час аўтаномнай працы сярод 6,1-цалёвых iPhone». Прылада працуе на 12 гадзін даўжэй ад адной зарадкі за папярэднія мадэлі SE, што ў немалой ступені абумоўлена шасціядзерным працэсарам A18.
Перадзаказ гаджата адкрыюць 21 лютага, у продаж прылада паступіць 28 лютага. Кошт — ад $599 (128 ГБ), $699 (256 ГБ) і $899 (512 ГБ). Хоць цана ў $599 на $100 вышэй, чым у апошняга SE, сучаснейшы бюджэтны тэлефон мае дапамагчы кампаніі вярнуць страчаныя пазіцыі на замежных рынках, у першую чаргу ў Кітаі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.