Apple паказала новыя MacBook Air з чыпамі M3
Кампанія абнавіла лінейку ноўтбукаў MacBook Air. Гаджаты атрымалі больш магутныя працэсары Apple M3, дызайн ноўтбукаў застаўся ранейшым.
Кампанія абнавіла лінейку ноўтбукаў MacBook Air. Гаджаты атрымалі больш магутныя працэсары Apple M3, дызайн ноўтбукаў застаўся ранейшым.
Кампанія абнавіла лінейку ноўтбукаў MacBook Air. Гаджаты атрымалі больш магутныя працэсары Apple M3, дызайн ноўтбукаў застаўся ранейшым.
Абноўленыя мадэлі 13- і 15-цалёвых MacBook Air атрымалі працэсары M3 з больш прадукцыйнымі блокамі CPU, GPU, абноўленым рухавіком Neural Engine і падтрымкай больш хуткаснага Wi-Fi. Па заяве кампаніі, ноўтбукі працуюць да 60% хутчэй, чым на працэсары M1. Час аўтаномнай працы — да 18 гадзін.
Дзякуючы новаму працэсару ноўтбукі атрымалі падтрымку да двух знешніх дысплэяў. Пры падключэнні двух знешніх экранаў дысплэй самога ноўтбука мае заставацца выключаным. Пры ўключаным экране Air актыўным можа быць толькі адзін знешні дысплей. У сувязі з гэтым ноўтбукі адстаюць ад мадэляў на чыпах Intel, якія дазваляюць падключаць два знешнія дысплэі і адначасова выкарыстоўваць уласны.
Apple называе навінкі «найлепшымі спажывецкімі ноўтбукамі для АІ», так як у чып M3 інтэграваны больш хуткі ў параўнанні з папярэднім пакаленнем 16-ядзерны АІ-рухавік Neural Engine. У абодвух Air ад 8 да 24 Гбайт аператыўнай памяці і цвёрдацельныя накапляльнікі ад 256 Гбайт да 2 Тбайт.
Дысплэй Liquid Retina яркасцю да 500 ніт з падтрымкай 1 мільярда колераў. Прылады падтрымліваюць Wi-Fi 6Е. Ёсць зарадка MagSafe, два парты Thunderbolt і раздым для навушнікаў 3,5 мм. таксама ёсць камера 1080P, тры мікрафоны і імерсіўная гукавая сістэма з падтрымкай Spatial Audio і Dolby Atmos.
Аформіць перадзаказ можна ад 4 сакавіка, у крамах прылады з’явяцца 8 сакавіка. Кошт 13-цалёвай версіі пачынаецца ад $1099, 15-цалёвай — ад $1299. Абодва ноўтбукі даступныя ў колерах «поўнач», «зорнае святло», «серабрысты» і «касмічны шэры».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
обвноила
Увы, но что редакции что авторам давно на такие мелочи покласть