Apple прэзентавала iOS 27 з новым Siri AI
Кампанія выпусціла буйныя абнаўленні для сваіх прылад: iOS 27, iPadOS 27, macOS 27, watchOS 27 і visionOS 27. Галоўная навінка — Siri AI, больш разумная версія галасавога памочніка з новымі ШІ-функцыямі.
Кампанія выпусціла буйныя абнаўленні для сваіх прылад: iOS 27, iPadOS 27, macOS 27, watchOS 27 і visionOS 27. Галоўная навінка — Siri AI, больш разумная версія галасавога памочніка з новымі ШІ-функцыямі.
Кампанія выпусціла буйныя абнаўленні для сваіх прылад: iOS 27, iPadOS 27, macOS 27, watchOS 27 і visionOS 27. Галоўная навінка — Siri AI, больш разумная версія галасавога памочніка з новымі ШІ-функцыямі.
Siri цяпер умее ўлічваць асабісты кантэкст з паведамленняў, пошты, фотаздымкаў ды іншых праграм, разумець змест экрана і выконваць дзеянні ўнутры праграм. Напрыклад, памочнік можа знайсці патрэбны ліст, дадаць падзею ў каляндар, напісаць тэкст, адказаць на пытанне пра тое, што карыстальнік бачыць на экране, або праз камеру дапамагчы падзяліць рахунак і адправіць грошы праз Apple Cash.
Apple таксама выпусціла асобную праграму Siri. Гісторыя размоваў сінхранізуецца праз iCloud паміж iPhone, iPad, Mac, Apple Watch і Vision Pro, таму дыялог можна пачаць на адной прыладзе і працягнуць на іншай. Функцыя Write with Siri дазваляе ствараць тэкст з нуля, рэдагаваць яго і мяняць стыль.
Siri AI пакуль даступная ў бэта-версіі на англійскай мове. Французскую, японскую, карэйскую, партугальскую ды іспанскую Apple абяцае дадаць у кастрычніку. Пры гэтым сама iOS 27 ставіцца на iPhone 11 і больш новыя мадэлі, але функцыі Apple Intelligence і Siri AI патрабуюць як мінімум iPhone 15 Pro або больш новай сумяшчальнай прылады.
У iOS 27 таксама з’явіліся новыя ШІ-функцыі ў Photos і Safari. У Photos можна пашыраць межы выявы, мяняць кампазіцыю і лепей выдаляць аб’екты, а Safari навучыўся групаваць укладкі па тэмах, сачыць за зменамі на сайтах і ствараць пашырэнні па тэкставым апісанні.
Кампанія перапрацавала Liquid Glass: у наладах з’явіўся паўзунок, які дазваляе змяняць празрыстасць інтэрфейсу ад амаль цалкам празрыстага да больш матавага. Кампанія таксама заяўляе, што праграмы запускаюцца да 30% хутчэй, новыя фотаздымкі загружаюцца да 70% хутчэй, а перадача праз AirDrop паскорылася да 80%.
У iPadOS 27 паскорылі працу з файламі і вонкавымі назапашвальнікамі — паводле дадзеных Apple, перадача дадзеных на USB-назапашвальнік стала да пяці разоў хутчэй, а таксама палепшылі шматзадачнасць і пераключэнне паміж Wi-Fi і мабільнай сеткай. У macOS 27 паскорылі AirDrop, загрузку фотаздымкаў у iCloud і працу Mission Control.
На Apple Watch хутчэй запускаецца музыка, а Siri AI даступная на Series 9 і навейшых, Ultra 2 і навейшых і SE 3 пры падключэнні да сумяшчальнага iPhone. Vision Pro з visionOS 27 хутчэй запускаецца і падключаецца да Wi-Fi, а Siri ўмее адказваць на пытанні пра аб’екты, на якія глядзіць карыстальнік.



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.