Apple прыгразіла скараціць вытворчасць у Індыі, калі яе прымусяць перайсці на USB-C
Кампанія прыгразіла індыйскім уладам, што не стане вырабляць у краіне прылады ў належных аб’ёмах, калі ад яе запатрабуюць абсталёўваць iPhone універсальным портам зарадкі.
Кампанія прыгразіла індыйскім уладам, што не стане вырабляць у краіне прылады ў належных аб’ёмах, калі ад яе запатрабуюць абсталёўваць iPhone універсальным портам зарадкі.
Індыя плануе ўвесці падобную да ЕС норму, якая патрабуе ад вытворцаў абсталёўваць смартфоны ўніверсальным зарадным портам USB Type-C. Цяпер улады краіны кансультуюцца з вытворцамі гаджатаў, прапаноўваючы ўвесці патрабаванні ўжо ад чэрвеня 2025 года. Усе кампаніі пагадзіліся з прапановай, акрамя Apple.
У ЕС патрабаванне набудзе моц у снежні 2024 года. Еўрапейскі рэгулятар лічыць, што ўніверсальны зарадны порт дапаможа зэканоміць спажыўцам каля $271 мільёна. Індыйскія ўлады разлічваюць на скарачэнне электронных адкідаў і зручнасць для карыстальнікаў. На закрытай сустрэчы з вытворцамі прадстаўнікі Apple папрасілі чыноўнікаў вызваліць існыя мадэлі iPhone ад гэтай нормы.
У адваротным выпадку, сказалі супрацоўнікі Apple, кампаніі будзе складана дасягнуць вытворчых мэтаў, якія яна ўстанавіла ў рамках дзейнай у краіне схемы стымулявання вытворчасці (Production-Linked Incentive — PLI). Міністэрства камунікацый і інфармацыйных тэхналогій Індыі пагадзілася разгледзець запыт кампаніі.
Паводле даных аналітыка Мін-Чы Куа, у 2023 годзе 12-14% усіх iPhone будзе выраблена ў Індыі. Налета гэты паказчык вырасце да 25%. Apple займае 6% індыйскага рынку смартфонаў, два гады таму яе доля была роўная 2%. З усіх мадэляў iPhone універсальным портам USB Type-C абсталяваны толькі iPhone 15.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Дали вам в 15м цацку - играйтесь
А более старые модели, которые всё ещё продаются, никто переделывать не станет.