Apple прыпыніла працу над новым пакаленнем VR-гарнітуры

Apple згарнула распрацоўку другога пакалення Vision Pro, піша MacRumors са спасылкай на The Information. Кампанія вырашыла засяродзіцца на стварэнні таннейшай VR-гарнітуры.

Пакінуць каментарый

Apple планавала выкаціць дзве версіі гарнітуры — Pro і даступнейшую стандартную мадэль. За апошні год прыярытэт першай з іх зніжаўся, людзей на праект прызначалі ўсё менш.

Спачатку Apple спрабавала знізіць выдаткі на кампаненты першага пакалення гарнітуры і ўдасканаліць дысплэй для наступнага, але цяпер прыпыніла працу над новай Vision Pro — пра гэта яна паведаміла па меншай меры аднаму свайму пастаўшчыку. Бюджэтная версія са сціплейшым функцыяналам па-ранейшаму ў працы.

Распрацоўка таннай мадэлі Vision пад кодавай назвай N109 пачалася ў 2022 годзе. Прадаваць яе плануецца прыкладна па цане топавага айфона — такі смартфон у розніцы каштуе да $1600. Выпусціць яе кампанія першапачаткова збіралася пры канцы гэтага года, але станам на яго пачатак цалкам гатовага прататыпа яшчэ не было. Apple спрабуе і не можа прыдумаць, як зрабіць яе таннейшай, моцна не ахвяруючы функцыяналам. Рэліз, верагодна, адкладзецца на канец 2025-га.

Пры гэтым Тhe Information дапускае, што ў будучыні Apple можа аднавіць працу над Vision Pro 2.

Акуляры Vision Pro, чып M2 Ultra і MacBook Air: навінкі Apple WWDC 2023
Па тэме
Акуляры Vision Pro, чып M2 Ultra і MacBook Air: навінкі Apple WWDC 2023
Нагуляліся? Фанаты Apple вяртаюць свае гарнітуры Vision Pro
Па тэме
Нагуляліся? Фанаты Apple вяртаюць свае гарнітуры Vision Pro
Apple скарачае вытворчасць Vision Pro праз нізкі попыт
Па тэме
Apple скарачае вытворчасць Vision Pro праз нізкі попыт
Навукоўцы рэкамендуюць не насіць VR-гарнітуры накшталт Vision Pro кожны дзень
Па тэме
Навукоўцы рэкамендуюць не насіць VR-гарнітуры накшталт Vision Pro кожны дзень

Читать на dev.by