Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Apple прыглядаецца да Індыі: да 14% iPhone будуць сабраныя тут да канца года

Санкцыйная вайна паміж ЗША і Кітаем, а таксама наступствы пандэміі каранавіруса вымушаюць Apple пераносіць вытворчыя пляцоўкі ў Індыю.

Пакінуць каментарый

Па ацэнках аналітыка Мін-Чы Куа, ад 12 да 14% пастаўленых на сусветны рынак iPhone былі выпушчаныя ў Індыі. Да 80% аб’ёмаў лакальнай вытворчасці забяспечыла кампанія Foxconn, якая валодае вялікімі вытворчымі магутнасцямі ў Кітаі. Аднак налета доля кітайскай вытворчасці ў структуры Foxconn можа скараціцца, а аб’ёмы выпуску ўпадуць на 35-45%.

Apple паступова праводзіць міграцыю вытворчых пляцовак у Індыю. Цяпер у краіне кампанія сіламі падрадчыкаў выпускае смартфонаў на суму $7 мільярдаў на год. За 5 гадоў гэтая сума можа вырасці да $40 мільярдаў. Індыйскія партнёры Apple сёлета ўпершыню пачалі зборку новых iPhone з мінімальнай затрымкай адносна кітайскіх падрадчыкаў.

Мін-Чы Куа сцвярджае, што пры канцы 2024 года Apple перанясе ў Індыю частку распрацоўкі iPhone 17. Раней у краіне ўжо былі адкрытыя дзве першыя фірмовыя крамы Apple. У цырымоніі адкрыцця браў удзел гендырэктар кампаніі Цім Кук.

Apple показала новые чипы M3 MacBook Pro и iMac
Apple показала новые чипы M3, MacBook Pro и iMac
По теме
Apple показала новые чипы M3, MacBook Pro и iMac
Apple теряет позиции в Китае iPhone 15 не оправдал ожиданий
Apple теряет позиции в Китае, iPhone 15 не оправдал ожиданий
По теме
Apple теряет позиции в Китае, iPhone 15 не оправдал ожиданий
Apple повысила цены на свои подписки в США и других странах
Apple повысила цены на свои подписки в США и других странах
По теме
Apple повысила цены на свои подписки в США и других странах

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.