Apple абрала найлепшыя праграмы і гульні 2022 года

Кампанія назвала пераможцаў App Store 2022 і абрала 16 найлепшых гульняў і праграм.

Пакінуць каментарый

У публікацыі Apple гаворыцца, што пераможцы трапілі ў спіс «за новы досвед працы з праграмамі, свежыя і прадуманыя рашэнні».

  • Найлепшая праграма — BeReal. У сацсетцы неабходна штодня публікаваць фатаграфіі, зробленыя адначасова на франтальную і асноўную камеры.
  • Найлепшая праграма для iPad — GoodNotes 5. Сэрвіс нататак з шырокім наборам інструментаў для працы з тэкстам, табліцамі, дыяграмамі і малюнкамі.
  • Найлепшая праграма для Mac — MacFamilyTree 10. Сэрвіс для стварэння інтэрактыўнага генеалагічнага дрэва з доступам да папулярных баз, экспартам даных і стварэннем падрабязных справаздач.
  • Найлепшая праграма для Apple TV — ViX. Гэта бясплатны іспанамоўны стрымінгавы сэрвіс з тысячамі гадзін фільмаў, серыялаў і тэлешоу. Для прагляду не патрабуецца рэгістрацыі.
  • Найлепшая праграма для Apple Watch — Gentler Streak. Праграма для трэніровак і адпачынку, кантралюе працягласць і інтэнсіўнасць практыкаванняў, каб пазбягаць фізічных перагрузак, і вядзе журнал трэніровак.
  • Найлепшыя гульні: Apex Legends Mobile (iPhone), Moncage (iPad), Inscryption (Mac), El Hijo (Apple TV), Wylde Flowers (Apple Arcade).

Таксама рэдактары App Store выбралі пяць праграм за іх «культурнае ўздзеянне».

  • How We Feel — журнал настрою.
  • Dot’s Home — гульня пра гісторыю адной сям'і і падарожжы ў часе.
  • Locket Widget — паказвае фатаграфіі сяброў на галоўным экране.
  • Waterllama — рэгулярныя напаміны пра неабходнасць піць ваду.
  • Inua — гістарычная гульня з некалькімі эпохамі ва ўмовах канадскай поўначы.
Time назваў найлепшыя відэагульні 2022 года
Па тэме
Time назваў найлепшыя відэагульні 2022 года
Смяротны VR-шлем забівае геймера пасля смерці яго гульнявога персанажа
Па тэме
Смяротны VR-шлем забівае геймера пасля смерці яго гульнявога персанажа
Маск заявіў, што Apple пагражае прыбраць праграму Twitter. І даведаўся пра камісію 30% у App Store
Па тэме
Маск заявіў, што Apple пагражае прыбраць праграму Twitter. І даведаўся пра камісію 30% у App Store

Читать на dev.by