Apple выдаліла 98 VPN-праграм з расійскага App Store
За апошнія два месяцы колькасць блакаванняў рэзка ўзрасла: ад пачатку ліпеня кампанія выдаліла амаль 60 праграм VPN.

Паводле даных праекта GreatFire, Apple выдаліла 98 VPN-праграм з расійскага App Store. Многія з іх былі заблакаваныя без публічных апавяшчэнняў з боку Apple. Кампанія неаднаразова выдаляла праграмы на патрабаванне Раскамнагляду пасля пачатку вайны ва Украіне, у тым ліку праграмы Red Shield VPN, Le VPN, Proton VPN і NordVPN.
«Таемнае выдаленне Apple амаль 60 VPN-праграм з расійскага App Store не толькі выклікае трывогу — гэта прамая пагроза лічбавай свабодзе і канфідэнцыйнасці. Аднабаковае абмежаванне доступу да гэтых важных інструментаў без празрыстасці або належнага працэсу робіць Apple саўдзельнікам у забеспячэнні дзяржаўнай цэнзуры», — заявіў дырэктар праекта App Censorship у GreatFire Бенджамін Ісмаіл.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Правильно, пора вообще ифоны заблочить и пользоваться отечественными разработками