Apple выдаліла ChatGPT і каля сотні АІ-праграм з кітайскага App Store
Кампанія выдаліла ChatGPT і іншыя аналагічныя праграмы з генератыўным кантэнтам са сваёй крамы праграм у Кітаі.

Больш за сотню праграм з ChatGPT зніклі з кітайскага App Store на фоне набыцця моцы новымі правіламі рэгулявання тэхналогій штучнага інтэлекту. Напрыклад, была выдаленая папулярная праграма ChatGAi, якое прапаноўвае паслугі чат-бота і машыннага перакладу.
15 жніўня набудзе моц палажэнне пра генератыўны АІ, распрацаванае сям’ю кітайскімі рэгулятарамі. Згодна з дакументам, кампаніі мусяць прытрымлівацца сацыялістычных каштоўнасцяў, пазбягаць дыскрымінацыі і пагроз нацыянальнай бяспецы. Пастаўшчыкі паслуг мусяць прайсці ацэнку ў адміністрацыі кіберпрасторы Кітая перад запускам сваіх сэрвісаў.
Паводле ацэнак экспертаў, новыя правілы рэгулявання абмяжоўваюць доступ да замежных сэрвісаў генератыўнага АІ, але стымулююць стварэнне айчынных праграм. Больш за 20 кітайскіх стартапаў у галіне АІ ужо прыцягнулі фінансаванне сёлета.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.