Apple выдаліла з App Store эмулятар Game Boy праз тыдзень пасля публікацыі
Кампанія выдаліла эмулятар рэтракансолі Game Boy пад назвай iGBA. Падставай сталі спам і парушэнне аўтарскіх правоў.

Праграма iGBA — клон эмулятара з адкрытым зыходным кодам GBA4iOS, які стварыў распрацоўшчык Райлі Тэстут. Гульня папулярная і даўно існуе па-за межамі App Store. Праграма з’явілася ў краме праграм каля тыдня таму пасля таго, як Apple змяніла правілы праверкі праграм, дазволіўшы эмулятары рэтракансолей.
iGBA хутка паднялася на вяршыню чартаў App Store, але карыстальнікі, якія яе спампавалі, скардзіліся на багацце рэкламы і называлі эмулятар відавочнай копіяй GBA4iOS. Тэстут заявіў, што Apple ухваліла падробку яго прадукту і ён не даваў дазволу на гэта. Таксама ён заўважыў, што арыгінальная праграма выкарыстоўвае ліцэнзію GNU GPLv2, якой няма ў клона гульні.
На думку экспертаў, іншая праблема з iGBA палягае ў тым, што, паводле даных App Store, яна збірае даныя, якія можна выкарыстоўваць для ідэнтыфікацыі карыстальнікаў, напрыклад, пра месцазнаходжанне і ID. Аднак праграма не запытвае дазволу на выкарыстанне даных пра месцазнаходжанне пры загрузцы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.