Apple вярнула праграмы VK у App Store праз адсутнасць кампаніі ў санкцыйных спісах
Кампанія вярнула выдаленыя раней з анлайн-крамы праграмы VK і «VK Музыка».
Паводле звестак The Verge, кампанія вярнула праграмы праз адсутнасць санкцыйных падстаў для іх выдалення. «Праграмы гэтага распрацоўшчыка былі выдаленыя з App Store, як таго патрабуе закон, пасля таго як распрацоўшчыку былі зробленыя некалькі запытаў на прадастаўленне дакументацыі, якая пацвярджала б, што яны не парушаюць санкцый Вялікабрытаніі», — сказаў прадстаўнік Apple Пітэр Аджэмян.
«Пасля выдалення распрацоўшчык падаў неабходную інфармацыю, якая пацвярджае, што кантрольны пакет акцый не належыць або не кантралюецца асобай, якая знаходзіцца пад санкцыямі», — дадаў ён. Праз санкцыі Вялікабрытаніі ўліковыя запісы распрацоўшчыкаў «Укантакце» таксама былі закрытыя. Праграмы зніклі з крамы 26 верасня, былі вернутыя 13 кастрычніка.
Читать на dev.by