Apple выпусціць відэарэдактар Final Cut Pro і аўдыярэдактар Logic Pro для iPad
Кампанія анансавала рэліз у App Store 23 мая гэтага года, раней праграмы былі даступныя толькі карыстальнікам MacOS.
Кампанія анансавала рэліз у App Store 23 мая гэтага года, раней праграмы былі даступныя толькі карыстальнікам MacOS.
Кампанія анансавала рэліз у App Store 23 мая гэтага года, раней праграмы былі даступныя толькі карыстальнікам MacOS.
Відэарэдактар Final Cut дазваляе запісваць, рэдагаваць і манціраваць відэаролікі. Праграма дазваляе мяняць парадак кадраў і маркіраваць аўдыядарожкі паводле функцый дотыкам пальца на шкале Magnetic Timeline. З дапамогай Apple Pencil можна маляваць і пісаць паўзверх відэа. На iPad Pro M2 можна ўключыць рэжым навядзення і падключыць да планшэта клавіятуру. Гаджат дазваляе запісваць відэа ў фармаце ProRes. Планшэтная версія таксама падтрымлівае мультыкамерны мантаж.
Функцыя Scene Removal Mask дазваляе выдаляць або замяняць фон відэа з дапамогай нейрасетак. Функцыя Voice Isolation выдаляе фонавыя шумы ў відэа. Ва ўнутранай медыябібліятэцы можна знайсці фонавыя выявы, дадатковыя графічныя элементы, мелодыі і гукі. Final Cut можна ўсталяваць на iPad Pro пятага і шостага пакаленняў, iPad Pro трэцяга і чацвёртага пакаленняў, iPad Air пятага пакалення ад iPadOS версіі 16/04 і навейшых. Кошт штомесячнай падпіскі складае $4,99, гадавой падпіскі — $49.
Праграма Logic Pro дазваляе ствараць, рэдагаваць і зводзіць музыку. Запіс голасу і інструментаў магчымы праз убудаваныя ў планшэт мікрафоны, кіраванне дарожкамі і дзеяннямі — з дапамогай пальцаў, Apple Pencil або клавіятуры. У медыябібліятэцы карыстальнік можа знайсці розныя гукі, прэсэты, партыі і лупы. У Logic Pro даступныя больш як сто музычных інструментаў і эфектаў для патрэбнага гучання. Планшэтная праграма сумяшчальная з версіяй ПК, праграмай GarageBand на iOS, Final Cut Pro. Logic Pro можна ўсталяваць на iPad з чыпам не старэйшым за версію A12 Bionic і iPadOS за версію 16.4 і навейшыя. Кошт падпіскі той жа, што і ў Final Cut.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.