Супрацоўнікі Apple зладзілі беспрэцэдэнтную забастоўку ў Аўстраліі
У аўторак у розных месцах Аўстраліі страйкавалі працаўнікі рознічных крам Apple. Як піша Sydney Morning Herald, падзея гістарычная: гэта першая скаардынаваная агульнанацыянальная забастоўка ў рытэйле краіны.

Адстойваць сваё права на нармальны заробак і ўмовы працы выйшлі супрацоўнікі крам Apple у Брысбене, Чэрмсайдзе і Чарлзтаўне. Менавіта ў гэтых трох сторах у краіне самая высокая канцэнтрацыя членаў прафсаюза RAFFWU, які абараняе інтарэсы працаўнікоў рознічнага гандлю і сферы хуткага харчавання. Пратэсты доўжыліся на працягу гадзіны. У некаторых гарадах, напрыклад, у Сіднеі, да страйку падлучаліся не групы, а адзінкавыя супрацоўнікі.
У жніўні Apple змяніла сістэму ўзнагароджання мясцовых супрацоўнікаў. RAFFWU папярэджваў, што гэта прывядзе да падзення іх заробкаў, а працаваць ім прыйдзецца па 60 гадзін на тыдзень. Кампанія тады заявіла, што мінімальныя стаўкі, якія яна прапануе, на 17% вышэйшыя за сярэднія па галіне, і што з новаўвядзеннямі палепшыцца графік працы і ўмовы звышурочнай працы.
Аўстралійскія супрацоўнікі Apple знаходзяцца ў некалькіх прафсаюзах. У RAFFWU ўваходзяць прыкладна 150 з іх. Цяпер яны плануюць пайсці далей і арганізаваць 24-гадзінную забастоўку ў суботу.
У Apple адзначылі, што прапануюць адныя з самых высокіх заробкаў у Аўстраліі. Там дадалі, што прапануюць «выключныя» бонусы, напрыклад, па частцы навучання, медыцыны і фітнесу.
Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот
Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале
Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Anonymous
19 кастрычніка 2022, 20:44
1
Если им не нравится - они могут найти работу где им будут платить больше.
Но вот что то мне кажется что хрен что они найдут. Следовательно платят им уж точно не меньше чем они реально стоят.
Anonymous
20 кастрычніка 2022, 13:24
1
Да черт его знает.
Хотелось бы конкретных цифр, например, медианные зарплаты по стране и медианные зарплат в ритейле эпплов в австралии, тогда можно еще чет обсудить.
А так шо те могут приврать, шо эти.