Apple заблакуе iPhone, на якім усталяваныя скрадзеныя запчасткі
Кампанія будзе блакаваць прылады, на якіх пры рамонце ўсталююць дэталі з выкрадзеных гаджатаў.
Кампанія будзе блакаваць прылады, на якіх пры рамонце ўсталююць дэталі з выкрадзеных гаджатаў.
Кампанія будзе блакаваць прылады, на якіх пры рамонце ўсталююць дэталі з выкрадзеных гаджатаў.
Паводле даных 9to5mac, новая функцыя з’явіцца ў iOS 18, рэліз якой запланаваны на 16 верасня. Цяпер да ўліковага запісу карыстальніка будзе прывязаная інфармацыя аб серыйных нумарах камплектуючых: акумулятара, камер, экранаў.
Пры ўключэнні адрамантаванай прылады сістэма праверыць, ці ўсе дэталі гаджата ўсталяваныя легальна. Пасля таго, як чужая дэталь будзе ўсталяваная, на смартфоне з’явіцца поўнаэкранны банер, які запатрабуе ўвесці лагін і пароль ад Apple ID таго iPhone, з якога даставалася дэталь.
Блакаванне дэталяў ад скрадзеных iPhone будзе працаваць толькі са смартфонамі, якія абнавіліся да iOS 18. Гэтую версію АС падтрымліваюць iPhone XR/XS і навейшыя. Навіна прымяняецца толькі да iPhone і не будзе працаваць для iPad з iPad OS 18.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
перш за ўсё гэта кранецца неаўтыразаваных "рэфёрбішт" айфонаў, якія талкаюць праз барахолкі, і якія потым ламаюцца праз некалькі тыдняў
губляецца сэнс красці айфоны, каб потым іх прадаваць на запцацкі
Давно пора!
Ворам фигу, а не айфоню.
если телефон не подключать к интернету то его не смогут удаленно заблокировать
а накой он нужОн тогда?