Apple запусціла сэрвіс аплаты тавараў у растэрміноўку
Apple паказала сэрвіс Apple Pay Later, які дазваляе аплачваць пакупкі па частках. У гэтай сферы яна будзе канкураваць з амерыканскай кампаніяй Affirm і шведскім стартапам Klarna.

Кошт пакупак карыстальнікаў новага сэрвісу Apple будзе падзяляцца на 4 ўзносы, якія ім трэба будзе выплаціць на працягу 6 тыдняў. Працэнты і камісіі спаганяцца не будуць. Сэрвіс будзе распаўсюджвацца на пакупкі на суму ад $50 да $1000. Ён будзе даступны праз фірмовую праграму Apple Гаманец на прыладах пад кіраваннем iOS 16.4, якую кампанія выпусціла на гэтым тыдні.
Apple упершыню расказала публіцы пра сэрвіс, які рыхтуецца, у мінулым чэрвені. Запуск меўся адбыцца ў верасні, але зацягнуўся на некалькі месяцаў. Папярэднюю версію распрацоўшчыкі тады абяцалі зрабіць даступнай абмежаванаму колу карыстальнікаў, выбраных у выпадковым парадку, а ў далейшыя месяцы раскаціць на ўсіх астатніх.
Фінансаваць пазыкі будзе новае даччынае падраздзяленне тэхнагіганта Apple Financing. Кампанія будзе сама ажыццяўляць праверку крэдытнай гісторыі кліентаў і адказваць за працу тэхналогій, якія забяспечваюць функцыянаванне сэрвісу. Apple пачне перадаваць інфармацыю пра пазыкі амерыканскім крэдытным установам увосень.
Партнёрамі Apple па сэрвісе растэрміноўкі выступілі MasterCard і Goldman Sachs.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.