ASML будзе пашырацца ў Нідэрландах у абмен на субсідыі
Найбуйнейшы пастаўшчык абсталявання для вытворчасці чыпаў ASML у панядзелак падпісаў пагадненне пра намеры, у рамках якога плануе маштабна пашырыць магутнасці ў нідэрландскім Эйндховене, паведамляе Reuters.
Найбуйнейшы пастаўшчык абсталявання для вытворчасці чыпаў ASML у панядзелак падпісаў пагадненне пра намеры, у рамках якога плануе маштабна пашырыць магутнасці ў нідэрландскім Эйндховене, паведамляе Reuters.
Раней кампанія збіралася развіваць бізнэс па-за межамі краіны. Аднак дзяржаўная субсідыя памерам €2,5 млрд пераканала яе застацца.
Грошы будуць накіраваныя на паляпшэнне інфраструктуры і адукацыі ў рэгіёне. ASML створыць у горадзе 20 тысяч новых працоўных месцаў.
Фінансавы дырэктар ASML Роджэр Дасен адзначыў, што яна лічыць за лепшае, каб яе ключавая дзейнасць была сканцэнтраваная ў Нідэрландах, як мага бліжэй да ўжо дзейных лакацый у блізкім Вельдховене, дзе знаходзіцца штаб-кватэра кампаніі. Тут лічаць даступнасць кваліфікаваных кадраў, інфраструктуры, жылля і спрыяльны інвестыцыйны клімат у цэлым важнымі ўмовамі для ўкладанняў, і агучаныя ўладамі меры спрыялі гэтаму.
ASML з’яўляецца найбуйнейшай ІТ-кампаніяй Еўропы і найбуйнейшай кампаніяй Нідэрландаў. Цяпер тут працуюць 24 тысячы з усіх 40 тысяч яе супрацоўнікаў. Таксама ASML лідзіруе на рынку літаграфічнага абсталявання, неабходнага для вырабу чыпаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.