Навукоўцы выявілі астэроід-«забойцу планет». Яго арбіта перасякаецца з зямной
Чылійскія астраномы выявілі астэроід 2022 AP7, даўжыня якога дасягае паўтара кіламетра.
Астэроід і два нябесныя целы меншага памеру выявілі астраномы Міжамерыканскай абсерваторыі Сера-Талола. Нягледзячы на небяспечную блізкасць да Зямлі, гэты астэроід быў нябачны для зямных назіранняў. Адзначаецца, што для назірання за аб’ектамі ў межах арбіт Венеры і Меркурыя і побач з Сонцам у астраномаў ёсць усяго некалькі хвілін у перыяд змяркання.
Усяго навукоўцы засеклі тры патэнцыйна небяспечныя для Зямлі аб’екты: 2021 LJ4 у чэрвені 2021 (300-400 м у папярочніку), 2021 PH27 у жніўні 2021 года (1000 м) і 2022 AP7 у студзені 2022 года (1500 м). Аб’ект 2022 AP7 аказаўся самым буйным за восем гадоў назірання, ён небяспечна перасякае зямную арбіту. Астэроід мае пяцігадовы перыяд абарачэння вакол Сонца і яго арбіта настолькі выцягнутая, што ў самай далёкай кропцы дасягае арбіты Юпітэра.
Читать на dev.by