Па Мінску цяпер будзе ездзіць аўтамабіль для фіксацыі аплаты парковак. Дакладней, яе адсутнасці
У беларускай сталіцы паказалі мабільны комплекс для кантролю аплаты паркоўкі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
У беларускай сталіцы паказалі мабільны комплекс для кантролю аплаты паркоўкі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
У беларускай сталіцы паказалі мабільны комплекс для кантролю аплаты паркоўкі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Прыбор усталяваны на легкавіку Belgee X50 з магнітнымі наклейкамі «Бяспека руху». Мабільны комплекс будзе выкарыстоўвацца на платнай паркоўчай прасторы Мінска і перадаваць звесткі на платформу parkouka.by. Пры паўторнай фіксацыі адсутнасці аплаты супрацоўнікі дзяржустановы «Паркоўкі сталіцы» размесцяць на транспартным сродку інфармацыйны ліст пра парушэнне.
Паводле слоў гендырэктара ДА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Андрэя Зырянава, гэта комплекс расійскай вытворчасці, сертыфікаваны ў Беларусі. Супрацоўнікі «Парковак сталіцы» прыступаюць да яго выкарыстання.
«У руху ён фіксуе рэгістрацыйныя нумары транспартных сродкаў, якія знаходзяцца ў зоне платных парковак. Далей праграма звярае дадзеныя: ці зроблена аплата ці не. Калі аплаты няма, то праз 15 хвілін робіцца паўторная фіксацыя. Калі і ў гэтым выпадку аплата не адбылася, будзе фарміравацца прэтэнзія», — растлумачыў алгарытм Зырянаў.
Ён дадаў, што беларусы і госці сталіцы досыць часта аплачваюць паркоўку, аднак «ёсць яшчэ аўтаўладальнікі, якія адмаўляюцца плаціць. Таму і ўведзены кантроль». У мабільнага комплексу вельмі высокі адсотак распазнавання рэгістрацыйных знакаў — нумары счытваюцца нават у тых машын, якія стаяць бампер да бампера.
Цяпер у Мінску 77 платных парковак, з іх 7 — закрытага тыпу. У сувязі з развіццём прасторы парковак у горадзе парк аўтамабіляў, абсталяваных мабільным комплексам, можа павялічыцца.


Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.