Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Авада Кедаўра, гіпагрыфы і выручай-пакой: адбылася прэзентацыя Hogwarts Legacy

Студыя Avalanche Software зладзіла другую прэзентацыю гульні. На ПК, PlayStation 5 і Xbox Series X/S гульня будзе даступная 4 красавіка, на PlayStation 4, Xbox One і Nintendo Switch рэліз адбудзецца 25 ліпеня наступнага года.

Пакінуць каментарый

Распрацоўшчыкі паказалі адную з маштабных лакацый, якія гульцы могуць даследаваць. Геймеры змогуць свабодна лятаць на мятле і гіпагрыфе па ваколіцах Хогвартса. У гэтых лакацыях атрымаецца знайсці шматлікія падзеі, квэсты і сакрэты. У гульні не будзе абмежаванняў на перамяшчэнне — гульцы змогуць паляцець куды заўгодна. У адной з крамаў Хогвартса можна будзе выбраць лятаючую мятлу і палепшыць яе, напрыклад, павялічыць хуткасць палёту.

У часе праходжання гульні будуць змяняцца поры года. Стваральнікі гульні падкрэслілі, што дадалі змену сезонаў, каб гульцы маглі лепей адчуць сябе вучнямі Хогвартса. Таксама з’явіцца магчымасць выклікаць ездавую жывёлу ў закрытых лакацыях і перамяшчацца на ёй.

На прэзентацыі анансавалі баявую сістэму: персанаж зможа прымяняць розныя заклінанні, у тым ліку смяротны заклён Авада Кедаўра. Гэтае заклінанне забівае суперніка маментальна, аднак у яго доўгі час перазарадкі, таму ўвесь час выкарыстоўваць заклён не атрымаецца. З загінулых ворагаў будуць выпадаць сінія сферы, якія неабходна збіраць, каб прымяняць дадатковыя здольнасці. Іх наяўнасць станоўча ўплывае на агульную дынаміку бою, паколькі гульцу трэба заўсёды перамяшчацца.

У гульцоў Hogwarts Legacy будзе магчымасць браць з сабой на праходжанні місіі розныя прадметы і зеллі, у тым ліку звараныя ў вольны час. Акрамя таго, у гульні з’явіцца «выручай-пакой» — асабістая прастора кожнага вучня Хогвартса. Там будзе адразу некалькі памяшканняў для розных заняткаў, напрыклад, варэння зелля. «Выручай-пакоі» можна будзе наладжваць і персаналізаваць самастойна. Таксама ў геймераў будзе ўласны звярынец, дзе можна будзе заводзіць розных жывёл і даглядаць іх.

Аўтары Hogwarts Legacy выпусцілі ролік са шпацырамі ля Хогвартса
Аўтары Hogwarts Legacy выпусцілі ролік са шпацырамі ля Хогвартса
Па тэме
Аўтары Hogwarts Legacy выпусцілі ролік са шпацырамі ля Хогвартса
В Hogwarts Legacy нельзя будет сыграть в квиддич. Создатели предложили замену
В Hogwarts Legacy нельзя будет сыграть в квиддич. Создатели предложили замену
По теме
В Hogwarts Legacy нельзя будет сыграть в квиддич. Создатели предложили замену
Авторы Hogwarts Legacy сделают часть игры эксклюзивной для PlayStation
Авторы Hogwarts Legacy сделают часть игры эксклюзивной для PlayStation
По теме
Авторы Hogwarts Legacy сделают часть игры эксклюзивной для PlayStation

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.