Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Аўстралійскі бізнэсовец прызнаў, што не ствараў біткойна. 8 гадоў ён сцвярджаў адваротнае

Аўстралійскі бізнэсовец Крэйг Райт заявіў, што ён не з’яўляецца стваральнікам біткойна. Да гэтага прадпрымальнік восем гадоў сцвярджаў, што вынайшаў крыптавалюту ў 2016 годзе.

1 каментарый

«Доктар Райт не той, хто стварыў сістэму біткойн», — сказана на яго сайце. Таксама Райт прызнаўся, што не ствараў white paper крыптавалюты, не валодае аўтарскімі правамі на яе і не быў аўтарам першапачатковых версій софту біткойна. Асобна ён згадаў, што не браў псеўданіма Сатосі Накамота і не выкарыстоўваў яго ў перыяд ад 2008 да 2011 года.

Раней 16 ліпеня суддзя Выскага суда Англіі і Уэльса Джэймс Мелар вынес пастанову, у якой паказаў, што Райт «шырока і неаднаразова хлусіў суду», а таксама «падрабіў у велізарных маштабах» доказы выкарыстання псеўданіма Накамота. Суд рэкамендаваў Каралеўскай пракурорскай службе прыняць меры супраць Райта.

Падставай для разбору стала патрабаванне Райта выдаліць з сайта Crypto Open Patent Alliance (COPA) white paper біткойна, паколькі яму нібыта належаць аўтарскія правы. Прадстаўнікі COPA адмовіліся гэта рабіць. Суд абавязаў Райта аплаціць больш за шэсць мільёнаў фунтаў стэрлінгаў выдаткаў кампаніі.

У 2015 годзе Wired і Gizmodo назвалі Райта і нябожчыка Дэвіда Клеймана стваральнікамі біткойна, якія хаваліся пад псеўданімам Накамота. У 2016 годзе Райт назваў сябе стваральнікам крыптавалюты. Бізнэсовец перадаў журналістам звесткі пра самыя першыя біткойны, якія нібыта стварыў ён сам. Многія эксперты падверглі сумневу яго заявы.

ЗША прапаноўваюць $5 млн за інфармацыю пра «зніклую крыптакаралеву»
ЗША прапаноўваюць $5 млн за інфармацыю пра «зніклую крыптакаралеву»
Па тэме
ЗША прапаноўваюць $5 млн за інфармацыю пра «зніклую крыптакаралеву»
Число владельцев криптовалют в мире достигло 562 млн
Число владельцев криптовалют в мире достигло 562 млн
По теме
Число владельцев криптовалют в мире достигло 562 млн
Як хакеры дапамаглі ўладальніку крыптагаманца атрымаць свае $3 000 000
Як хакеры дапамаглі ўладальніку крыптагаманца атрымаць свае $3 000 000
Па тэме
Як хакеры дапамаглі ўладальніку крыптагаманца атрымаць свае $3 000 000

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

ессно нет, по его блогу который он убил, в то время когда сатоша писал с++ код биткони, этото демон проходил java security курс )))) тока вроде он раньше пел что это его друг писал код - запутался я в фантазиях лже-сатошах )))