Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маладыя спецыялісты страчваюць пазіцыі ў прафесіях, уразлівых для ШІ — даследаванне

ШІ пакуль не прывёў да масавага скарачэння працоўных месцаў, але маладыя спецыялісты ў прафесіях, найбольш схільных да аўтаматызацыі, сутыкаюцца з цяжкасцямі. Асабліва заўважна гэта ў распрацоўцы ПЗ, офіснай працы і абслугоўванні кліентаў.

Пакінуць каментарый
Дадай у Google
Маладыя спецыялісты страчваюць пазіцыі ў прафесіях, уразлівых для ШІ — даследаванне

ШІ пакуль не прывёў да масавага скарачэння працоўных месцаў, але маладыя спецыялісты ў прафесіях, найбольш схільных да аўтаматызацыі, сутыкаюцца з цяжкасцямі. Асабліва заўважна гэта ў распрацоўцы ПЗ, офіснай працы і абслугоўванні кліентаў.

Да такой высновы прыйшоў аналітык Рэзервовага банка Аўстраліі Майк Мэйджар, які вывучыў змены на рынку працы пасля запуску ChatGPT у лістападзе 2022 года. Ён параўнаў дынаміку занятасці, беспрацоўя і вакансій у прафесіях з рознай ступенню патэнцыяльнага ўздзеяння ШІ.

Колькасць новых вакансій за гэты час скарацілася ва ўсіх прафесійных групах, але мацней за ўсё — там, дзе значную частку працоўных задач патэнцыяльна можна аўтаматызаваць. Найбольшы ўклад у зніжэнне попыту ўнеслі офісныя служачыя, праграмісты, ІТ-аналітыкі, супрацоўнікі кол-цэнтраў і адміністратары.

Асабліва заўважныя адрозненні выявіліся паміж узроставымі групамі. У прафесіях з найбольшым патэнцыяльным уздзеяннем ШІ занятасць маладых працаўнікоў ва ўзросце 15–24 гадоў знізілася ў параўнанні з канцом 2022 года, тады як сярод спецыялістаў 25–64 гадоў яна вырасла.

У моладзі ў гэтых прафесіях таксама мацней павялічылася беспрацоўе і скарацілася колькасць адпрацаваных гадзін. У менш схільных да ШІ прафесійных групах такога прыкметнага разрыву паміж пакаленнямі не назіралася.

Падобная карціна складваецца сярод выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноапў. Узровень занятасці спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй ва ўзросце 20–24 гадоў знізіўся прыкметней, чым у больш старэйшых выпускнікоў. Пры гэтым становішча маладых супрацоўнікаў у цэлым застаецца лепшым, чым да пандэміі.

ШІ піша 90% кода сеньёраў не хапае а джуніараў амаль не наймаюць — парадокс адной ІТ-кампаніі
ШІ піша 90% кода, сеньёраў не хапае, а джуніараў амаль не наймаюць — парадокс адной ІТ-кампаніі
Па тэме
ШІ піша 90% кода, сеньёраў не хапае, а джуноў амаль не наймаюць — парадокс адной ІТ-кампаніі

Аднак аўтар даследавання падкрэслівае, што гэтыя дадзеныя не даводзяць, быццам працоўныя месцы скарачаюцца менавіта праз ШІ. Аналіз улічвае патэнцыяльную магчымасць аўтаматызацыі задач, а не фактычнае выкарыстанне нейрасетак працадаўцамі. На вынікі маглі паўплываць эканамічны цыкл, змены ва ўдаленай працы і скарачэнне найму пасля пандэміі.

Больш за тое, даследаванне не выявіла ўстойлівых адрозненняў у верагоднасці знайсці працу або страціць яе паміж прафесійнымі групамі з рознай ступенню ўздзеяння ШІ. Агульная занятасць ва ўсіх такіх групах з канца 2022 года вырасла, хоць і рознымі тэмпамі.

Адначасова ШІ стварае новы попыт на спецыялістаў. Дадзеныя аўстралійскіх сервісаў SEEK і Indeed паказваюць хуткі рост долі вакансій, у якіх згадваюцца навыкі працы са штучным інтэлектам.

Падобныя тэндэнцыі раней выявілі даследчыкі Стэнфардскага ўніверсітэта ў ЗША. У працы 2025 года яны выявілі, што занятасць амерыканцаў ва ўзросце 22–25 гадоў у прафесіях, найбольш схільных да ўплыву ШІ, была на 13% ніжэйшай адносна менш схільных прафесій, чым у канцы 2022 года. Сярод маладых распрацоўшчыкаў адноснае зніжэнне набліжалася да 20%.

ШІ не замяніў праграмістаў — затое амаль зачыніў уваход для джуніараў: аналіз найму з 2019 года
ШІ не замяніў праграмістаў — затое амаль зачыніў уваход для джуніараў: аналіз найму з 2019 года
Па тэме
ШІ не замяніў праграмістаў — затое амаль закрыў уваход для джуноў: аналіз найму з 2019 года
«Трэнд — маленькія каманды і крос-людзі». Як ШІ мяняе інжынерныя ролі і найм у Flo (і наогул)
«Трэнд — маленькія каманды і крос-людзі». Як ШІ мяняе інжынерныя ролі і найм у Flo (і наогул)
Па тэме
«Трэнд — маленькія каманды і крос-людзі». Як ШІ мяняе інжынерныя ролі і найм у Flo (і наогул)
Не пратрымаецеся і двух тыдняў. Будаўнік тлумачыць, ці варта айцішнікам ісці ў рамонты
Не пратрымаецеся і двух тыдняў. Будаўнік тлумачыць, ці варта айцішнікам ісці ў рамонты
Па тэме
Не пратрымаецеся і двух тыдняў. Будаўнік тлумачыць, ці варта айцішнікам ісці ў рамонты
Чытайце таксама
ШІ пакуль не знішчае працоўныя месцы, але робіць іх менш даступнымі для спецыялістаў-пачаткоўцаў
ШІ пакуль не знішчае працоўныя месцы, але робіць іх менш даступнымі для спецыялістаў-пачаткоўцаў
ШІ пакуль не знішчае працоўныя месцы, але робіць іх менш даступнымі для спецыялістаў-пачаткоўцаў
Топ-40 прафесій, якія найбольш уразлівыя перад ШІ
Топ-40 прафесій, якія найбольш уразлівыя перад ШІ
Топ-40 прафесій, якія найбольш уразлівыя перад ШІ
1 каментарый
ШІ выціскае ўзроставых супрацоўнікаў з рынку працы — даследаванне
ШІ выціскае ўзроставых супрацоўнікаў з рынку працы — даследаванне
ШІ выціскае ўзроставых супрацоўнікаў з рынку працы — даследаванне
ШІ мацней б'е па заробках, чым па рабочых месцах — даследаванне
ШІ мацней б'е па заробках, чым па рабочых месцах — даследаванне
ШІ мацней б'е па заробках, чым па рабочых месцах — даследаванне

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.