Аўтавытворца адправіў працаўнікоў у неаплатны адпачынак на некалькі тыдняў з-за кібератакі
Супрацоўнікі Jaguar Land Rover ужо амаль тры тыдні знаходзяцца ў неаплатным ці часткова аплатным адпачынку, аналагічная сітуацыя ў пастаўшчыкоў, для якіх JLR — асноўны кліент, паведамляе ВВС. Кампаніі прыйшлося адключыць ІТ-сістэмы і спыніць усе вытворчыя лініі з-за хакерскай атакі, пра якую стала вядома 1 верасня.
Супрацоўнікі Jaguar Land Rover ужо амаль тры тыдні знаходзяцца ў неаплатным ці часткова аплатным адпачынку, аналагічная сітуацыя ў пастаўшчыкоў, для якіх JLR — асноўны кліент, паведамляе ВВС. Кампаніі прыйшлося адключыць ІТ-сістэмы і спыніць усе вытворчыя лініі з-за хакерскай атакі, пра якую стала вядома 1 верасня.
Многім з 33 тысяч супрацоўнікаў кампаніі было сказана заставацца дома. JLR кажа, што зможа аднавіць вытворчасць не раней 24 верасня, паколькі яшчэ доўжыцца судова-тэхнічнае расследаванне кібератакі. Але крыніцы ў галіне папярэджваюць, што збоі могуць працягвацца да лістапада.
Адказнасць за ўзлом узяла на сябе групоўка Scattered Lapsus$ Hunters. Яна стаяла за гучнымі атакамі на рытэйлераў, уключаючы Marks & Spencer і Co-op, але цяперашняя значна сур’ёзней. Спачатку JLR заяўляла, што сітуацыя вырашыцца хутка, але потым стала ясна, што гэта будзе не так проста. Кампанія прызнала ўцечку дадзеных, якія «маглі быць прагледжаны ці скрадзены трэцімі асобамі».
JLR выпускае больш за тысячу аўтамабіляў у дзень. У яе ёсць аўтазаводы ў Вялікабрытаніі, Славакіі, Кітаі і Індыі, а сама кампанія належыць індыйскай Tata Motors. Па ацэнках, прастой абыходзіцца JLR мінімум у $68,3 млн у тыдзень. Ён закранае пастаўшчыкоў, многія з іх — малыя і сярэднія прадпрыемствы. У некаторых кампаній няма фінансавай падушкі, якая дапамагла б ім перажыць працяглы прастой кліента, і яны могуць збанкрутаваць.
Прадстаўнікі прафсаюза Unite расказалі ВВС, што ўжо абмяркоўваюцца магчымыя скарачэнні. Ланцужок паставак JLR забяспечвае 104 тысячы працоўных месцаў толькі ў Вялікабрытаніі і ўяўляе сабой складаную структуру, у якой многія кампаніі залежаць ад JLR як ад асноўнага кліента. Unite заклікаў урад стварыць схему часовай падтрымкі людзей, якія не працуюць з-за прастою, і выплачваць ім заробкі з бюджэту.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.