Baidu запусціла мадэлі, якія таннейшыя за DeepSeek і не горшыя за OpenAI
Кітайская кампанія Baidu у нядзелю прадставіла дзве новыя ШІ-мадэлі: фундаментальную Ernie 4.5 і разважальную Ernie X1, якая па прадукцыйнасці супастаўная з DeepSeek R1, але каштуе менш: 28 цэнтаў (супраць 55 цэнтаў) за 1 мільён уваходных токенаў і $1,12 (супраць $2,19) за 1 мільён выходных. У студзені DeepSeek справакавала абвал на сусветных рынках дзякуючы таму, што яе мадэлі не саступаюць распрацоўкам тэхнагігантаў, але абышліся стартапу значна танней.
Baidu заяўляе, што Ernie X1 мацнейшая за DeepSeek R1 па такіх параметрах, як разуменне запытаў, планаванне, рэфлексія і здольнасць да эвалюцыі. Таксама кампанія называе X1 першай «думаючай» мадэллю, якая ўмее самастойна кіраваць пабочнымі інструментамі.
Мультымадальная Ernie 4.5 значна лепшая за папярэднія версіі ў плане разумення, генерацыі адказаў, логікі і запамінання, а таксама мае больш высокі «эмацыйны інтэлект». У шэрагу бенчмаркаў Ernie 4.5 абышла GPT-4o ад OpenAI, а ў некаторых тэкставых бенчмарках перасягнула DeepSeek V3 і амаль дагнала GPT-4.5. На 30 чэрвеня кампанія плануе выкласці Ernie 4.5 у вольны доступ.
Читать на dev.by