Беларусь прадоўжыла падзенне ў глабальным інавацыйным індэксе

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (WIPO) выпусціла даклад Global Innovation Index за 2023 год, у якім ацаніла 132 краіны паводле ўзроўню інавацыйнага развіцця. Беларусь апусцілася ў ім з леташняга 77 месца на 80-е, размясціўшыся паміж Тунісам і Казахстанам. У 2021 годзе наша краіна была 62-й.

1 каментарый

Аўтары індэкса параўноўваюць краіны паводле сямі параметраў, якія аб’яднаныя ў два субіндэксы — «рэсурсы інавацый» (інстытуты, чалавечы капітал і даследаванні, інфраструктура, узровень развіцця рынку і бізнэсу) і «вынікі інавацый» (развіццё тэхналогій і эканомікі ведаў, вынікі крэатыўнай дзейнасці).

Пазіцыя Беларусі паводле субіндэкса «вынікі інавацый» выявілася вышэйшай, ніж паводле субіндэкса «рэсурсы інавацый№ — 66 і 88 месцы адпаведна. Але абодва паказчыкі ўпалі ў параўнанні з мінулым годам.

Па большасці кампанентаў індэкса пазіцыі Беларусі пагоршыліся: сярод іх чалавечы капітал і навука (38 → 35 → 37), інфраструктура (58 → 59 → 67 → 71), развіццё рынку (101 → 96 → 99), узровень развіцця бізнэсу (67 → 69 → 72 → 74), развіццё тэхналогій і эканомікі ведаў (46 → 37 → 40 → 47). Нязначным ростам адзначыліся толькі два параметры: інстытуты (84 → 85 → 130 → 128) і вынікі крэатыўнай дзейнасці (93 → 91 → 88).

Рэйтынг ужо 13-ы раз узначаліла Швейцарыя. За ёй, як і годам раней, ідуць ЗША і Швецыя, Вялікабрытанія захавала 4 пазіцыю. Цалкам даклад можна паглядзець па спасылцы.

Беларусь упала на 15 строчек в Глобальном инновационном индексе
По теме
Беларусь упала на 15 строчек в Глобальном инновационном индексе
Топ-10 инновационных стран за последние 12 лет
По теме
Топ-10 инновационных стран за последние 12 лет

Читать на dev.by