Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларусь скацілася на 21 месца ў рэйтынгу скілоў Coursera

Адукацыйная анлайн-пляцоўка Coursera выпусціла штогадовы даклад Global Skills Index, у якім вывучае попыт на размешчаныя курсы і паспяховасць іх праходжання слухачамі. У 2023 годзе даследчыкі разгледзелі 100 краін свету, дзе ў платформы больш за ўсё студэнтаў — на іх прыпадае больш за 90% яе 120-мільённай аўдыторыі.

5 каментарыяў

Сёлета Беларусь размясцілася на 21 радку — летась займала 12 месца. У Еўропе нашая краіна ідзе 16-й — у 2022 годзе была 9-й. Станам на 31 сакавіка Coursera налічвала 18 750 слухачоў з Беларусі — гэта на 43% менш, ніж годам раней.

У цэлым паводле ўзроўню кампетэнтнасці слухачоў у трох разгляданых напрамках: Business, Technology і Data Science — Беларусь застаецца ў топавай групе сярод перадавых краін.

Калі летась Беларусь займала лідзіруючую пазіцыю ў тэхналагічнай вобласці ў рэгіёне, то цяпер наперад выйшлі Швейцарыя, Іспанія, Славакія, Францыя, Італія, Украіна і Польшча. У сферы Data Science Беларусь займае ў Еўропе 6 месца.

Лідарам агульнасусветнага спісу зноў стала Швейцарыя. Украіна займае 15 радок, Польшча — 24-ы, Грузія — 49-ы, Латвія і Літва — 71-ы і 81-ы адпаведна.

Поўная версія справаздачы даступная па спасылцы.

Беларусь стала круче в Data Science и снова первая в Европе по ИТ-скиллам: свежий отчёт Coursera
Беларусь стала круче в Data Science и снова первая в Европе по ИТ-скиллам: свежий отчёт Coursera
По теме
Беларусь стала круче в Data Science и снова первая в Европе по ИТ-скиллам: свежий отчёт Coursera

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

3

Ой а чего так?

Не ужели умы свалили? Не может такого быть чтобы из процветающего сосуда кто-то уехал.

0

Тут бы ещё озвучить популярность Coursera в Беларуси в сравнении с российскими аналогами. Сами по себе цифры ничего не поясняют. Даже при наличии негативного тренда.

1

популярность Coursera в Беларуси в сравнении с российскими аналогами.

Ну тут то по крайней мере о Coursera люди слышали. Ни одного р<>цкого аналога не слышал. И да. Тем что не слышал можно гордиться

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

0

Калі беларусы проста змянілі ў сябе ў профілях РБ на РП ці Літву