Беларусь перайшла на айчынныя і расійскія сродкі абароны інфармацыі праз санкцыі
Беларусь замясціла замежныя сродкі абароны інфармацыі айчыннымі альбо расійскімі, заявіў дырэктар Навукова-даследчага інстытута тэхнічнай абароны інфармацыі Аляксандр Горбач.
Беларусь замясціла замежныя сродкі абароны інфармацыі айчыннымі альбо расійскімі, заявіў дырэктар Навукова-даследчага інстытута тэхнічнай абароны інфармацыі Аляксандр Горбач.
Эксперт адзначыў, што паводле закону ўладальнік або аператар інфармацыйнай сістэмы, якая апрацоўвае персанальныя даныя, мае забяспечыць іх абарону ад уцечак. Для гэтага патрабуецца правесці работы па стварэнні і атэстацыі сістэмы абароны інфармацыі.
Ён дадаў, што заходнія санкцыі абмежавалі доступ Беларусі да імпартных сродкаў абароны інфармацыі, але ў краіне ёсць аналагі дамашняй распрацоўкі. Якія краіны пастаўлялі такія сістэмы раней, Горбач не ўдакладніў.
«Санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да нашай дзяржавы, у некаторай ступені паўплывалі на магчымасць закупкі замежных сістэм і сродкаў абароны інфармацыі. Тым не менш апошнім часам мы правялі вялікі аб’ём працы, дзякуючы чаму забяспечылі нас нацыянальнымі або расійскім сродкамі, якія паспяхова выконваюць усе функцыі па абароне інфармацыі», — цытуе эксперта БЕЛТА.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну удачи) ведь россияне очень хорошо умеют защищать вверенную им инвормацию