Беларус запусціў AI-інструмент, які дапамагае вучыць польскую мову на аснове субтытраў да серыялаў
Бэкэнд-распрацоўшчык з Беларусі, які пераехаў у Варшаву тры гады таму, запусціў платформу пад назвай Słowy z tekstu. Яна дапамагае вучыць польскую на базе субтытраў да серыялаў і тэкстаў кніг. У выніку юзер можа занурацца ва ўлюбёны кантэнт «без прыпынкаў».
Пра тое, як працуе платформа, ён расказаў каналу Dzik Pic.
Бэкэнд-распрацоўшчык з Беларусі, які пераехаў у Варшаву тры гады таму, запусціў платформу пад назвай Słowy z tekstu. Яна дапамагае вучыць польскую на базе субтытраў да серыялаў і тэкстаў кніг. У выніку юзер можа занурацца ва ўлюбёны кантэнт «без прыпынкаў».
Пра тое, як працуе платформа, ён расказаў каналу Dzik Pic.
— Я працую адзін, калі не лічыць Cursor і ChatGPT, якія моцна дапамагаюць з франтэндам і тэкстамі на трох мовах.
Ніколі яшчэ распрацоўка MVP не была такой даступнай аднаму распрацоўшчыку, як цяпер. Самыя прасунутыя інструменты — бясплатныя або вельмі танныя, уключаючы Cursor і ChatGPT, якія можна параўнаць з калегам-экспертам у любой галіне (хоць і не заўсёды прафесійным і часта лянівым).
Змесціва сайта таксама бясплатнае, уключаючы сервер на Oracle Cloud, CDN і публічны дамен з SSL на Netlify і LLM API ад Google. Цяпер сапраўды залаты час для айцішнікаў у духу людзей Рэнесансу, — расказаў распрацоўшчык.
Słowy z tekstu даступная анлайн ад сакавіка. Паводле слоў распрацоўшчыка, тады ж ён сам пачаў карыстацца платформай і працягвае дагэтуль. Спрасціў інтэрфейс і зрабіў платформу прыдатнай да выкарыстання іншымі людзьмі ў мінулыя выходныя.
— Раней скідваў сябрам, але публічна яшчэ нідзе не посціў. У мяне ёсць асноўная праца, гэты праект раблю вечарамі. Але, вядома, дрэнны той пэт-праект, які не хацелася б зрабіць працай, так што мару калі-небудзь заняцца ім на фултайм, — расказаў суразмоўца.
Як працуе платформа
Трэба загрузіць тэкст або выбраць з тых, што ўжо на сайце. Падыдуць субтытры да фільмаў, кнігі або артыкулы.
Далей неабходна выбраць незнаёмыя словы: зайсці ў «Мае тэксты», націснуць на назву, выбраць «Сартаваць словы» і з дапамогай стрэлак аддзяліць ужо вядомыя ад невядомых.
Каб паскорыць працэс сартавання, стваральнік дадаў фільтр па ўзроўнях: ад «Beginner» і да «Advanced». У першы раз прыйдзецца трохі пасядзець, але на наступных тэкстах будзе нашмат хутчэй, запэўнівае ён.
Пасля гэтага вучыце новыя словы праз практыкаванні з дапамогай AI або экспартуеце іх у вашую праграму для картак.
«Падручнікі і заняткі на курсах — занадта працаёмка»
— У мяне, як і ў іншых беларускіх айцішнікаў, якія пераехалі ў Польшчу, зусім няма матывацыі вучыць польскую, — тлумачыць суразмоўца. — На працы выкарыстоўваю англійскую, а для «Жабкі» шырокі слоўнікавы запас і ўменне скланяць назоўнікі асабліва не патрэбныя.
Але я разумею, што з мовай краіны, у якой жывеш, стаўленне да цябе зусім іншае.
Літаральна нядаўна я спытаўся ў свайго польскага калегі «How are you doing?» на англійскай. І ён, вядома, як і вучылі ў школе, адказаў стандартна і коратка: «I’m doing great! Thanks!». З такім смалтокам прыяцельскіх адносін не пабудаваць.
А потым я прапанаваў пераключыцца на польскую і спытаў «Jak leci?». Хоць ён і не адразу зразумеў маё каравае вымаўленне (што гэты беларус там сабраўся лячыць?), але потым яго адказ быў абсалютна іншым. Ён мне і пра сваю сям’ю расказаў, і пра пераезд, і пра яго загарадны домік — і гэта я акрамя «як маешся» нічога не пытаўся!
Таму вучыць мову трэба. Пытанне — як? Падручнікі і заняткі на курсах пасля цяжкага працоўнага дня адкідаем — занадта працаёмка, хоць часта і эфектыўна.
Трэба нешта прыемнейшае, што можна сумясціць з адпачынкам, і простае, на што можна вылучаць 10-30 хвілін на дзень у дарозе або ў чарзе.
Каб атрымліваць задавальненне і адпачываць, трэба займацца тым, што падабаецца. Я ўвесь час гляджу фільмы і серыялы і слухаю аўдыёкніжкі. Чаму б не рабіць гэта на польскай мове?
Праблема ў тым, што занадта шмат незнаёмых слоў. Вось была б праграма, якая б іх паказала і дапамагла вывучыць. Я такога не знайшоў, таму зрабіў сваю.
У выніку атрымліваецца займацца амаль штодзень. Напрыклад, увечары гляджу серыялы, а ў дарозе вучу новыя словы.
Чым Słowy z tekstu адрозніваецца ад іншых праграм
— Існуе не так шмат метадаў для эфектыўнага вывучэння мовы, калі мова падобная да вашай роднай або калі вы дасягнулі ўзроўню вышэйшага за сярэдні. Большая частка гэтых метадаў цяжкая ў выкарыстанні і патрабуе носьбітаў мовы побач або працаёмкага штудзіравання. Праграм, якія рэалізуюць гэтыя метады, практычна не існуе. Duolingo ў гэтых выпадках адназначна не будзе эфектыўным.
Нашая праграма рэалізуе просты і непрацаёмкі, але цалкам эфектыўны метад. Яна дазваляе вывучаць мову на кантэнце, які падабаецца карыстальніку, які ён будзе спажываць і на сваёй роднай мове. Гэта стварае звычку выкарыстання на доўгія гады з бачным вынікам, — тлумачыць распрацоўшчык.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
у той жа час гэты інструмент:
О чем речь?
Аб чым гаворка
Наверное намёк что там в списке нет BY