CEO кліча фанатаў AI у кэмп пад Гроднам. Бясплатна! Напішыце да 1 ліпеня

Усё ўключана. + Перспектыва працаўладкавання.

9 каментарыяў

Месяц таму нам напісаў СЕО кампаніі Happy AI Андрэй Шыманскі. Ён расказаў пра планы сабраць летні лагер для айцішнікаў, «каб зразумець, як жыць у свеце, дзе ўсё больш AI».

— Я захапляюся штучным інтэлектам і апошнія два гады ўкараняю AI куды толькі магу, — так адрэкамендаваўся Андрэй.

І вось цяпер ён вярнуўся з анонсам AI Summer Camp, які неўзабаве стартуе ў Гродзенскай вобласці.

Задача. Сабраць найлепшых спецыялістаў, зацікаўленых у даследаванні магчымасцяў AI, і стварыць умовы, дзе яны знойдуць рэальнае прымяненне AI ў бізнэсе, адукацыі і культуры.

Дзе і калі. Загарадны комплекс Forest Radon у Дзятлаўскім раёне. Ліпень-жнівень 2024 года.

Каго запрашаюць. Праграмістаў, продакт-менеджараў, бізнэсменаў з рэальнымі задачамі, лідагенератараў, прадстаўнікоў ІТ-кампаній.

Фармат працы. Agile: распрацоўшчыкі будуць даследаваць перадавыя рашэнні разам з бізнэсам, знаходзіць ім рэальныя прымяненні і выпускаць новыя прадукты.

Графік працы.

  • Першы тыдзень ліпеня — знаёмства з баявымі праектамі кампаніі. Задача — зразумець, як АІ працуе ў Production, і сабраць спрошчаныя версіі праектаў.
  • Другі-чацвёрты тыдні ліпеня. Даследаванне тэхналогій і GitHub-бібліятэк для глыбокага занурэння ў новыя магчымасці.
  • Жнівень. Стварэнне ўласных праектаў і прыцягненне карыстальнікаў. Рашэнне рэальных задач бізнэсу і выкананне камерцыйных заказаў.

Гэта не значыць, што ўдзельнік мае ўвесь гэты час пражыць у лагеры. Магчымыя варыянты ад 2 дзён да 2 месяцаў. Адначасова ў кэмпе будуць 10-15 удзельнікаў.

Як патрапіць. Адправіць заяўку да 1 ліпеня. Пры гэтым распрацоўшчыкі маюць выканаць чатыры заданні, звязаныя з генератыўнымі мадэлямі, PM — тэставае заданне / рэсёрч.

Хто плаціць. Кампанія Happy AI і яе спонсары. Яны пакрываюць выдаткі на праграму і пражыванне ўдзельнікаў.

Андрэй Шыманскі
— Нашыя ўкладанні — каля 20К. Мы здымаем кэмп і дзве гадзіны вэйку на дзень — каб для людзей гэта была не проста праца, але яшчэ і адпачынак. Плюс мы забяспечваем харчаванне, тусоўку, транспарт.

Чаму мы гэта робім? Я хачу быць найлепшым у AI у нашым рэгіёне. 

Яшчэ да выхаду ChatGPT я сутыкнуўся з GPT-3 і здзівіўся таму, наколькі гэта цікавая тэхналогія: кагнітыўная машына нібы жывы чалавек. І тады я вырашыў, што не прапушчу гэтай хвалі, што хачу стаць найлепшым. 

Чым займаецца Happy AI. Кампаніі тры гады, нас дзевяць чалавек, усе зараджаныя. У большасці ёсць не толькі зп, але і доля ад прыбытку. Цяпер мы працуем з Сусветным Банкам, робім боты для Афрыкі, якія навучаюць пісьменнасці. Кліенты ў асноўным з ЗША, Нідэрландаў, РФ. 

Яшчэ адная важная задача кэмпа.

Хочам падрыхтаваць распрацоўшчыкаў і PM як для нашай каманды, так і для кампаній-партнёраў.

— І 20К інвестыцый у гэта, з аднаго боку, вялікая сума, з другога боку, не вельмі, — працягвае Андрэй. — Крутога распрацоўшчыка мы ў ЗША прадаем… карацей, дорага. Але для гэтага чалавек мае вельмі добра разумець тэхналогію і рэгулярна рабіць реасэсмент. Патрэбная новая фармацыя распрацоўшчыкаў, таму я хачу рыхтаваць іх крыху па-іншаму. Я не раз быў у Каліфорніі, і мне падабаецца, як людзі там збіраюцца ў калівінгі і працуюць у адным кірунку: AI, блакчэйн, фінтэх. Так яны ў разы хутчэй дасягаюць сваіх мэтаў, пераапыляюцца ідэямі і фармуюць цэнтры экспертызы, куды пачынаюць прыцягвацца і інвестары, і заказы. 

Да чаго гэта будзе падобна. Да AI «Дом-2», дзе мы будзем здымаць і паказваць. Раніцай прыдумляем ідэю, а ўвечары выдаем proof of concept і паказваем свету, як гэта працуе. А назаўтра прыдумляем новую ідэю. Атрымліваецца такі двухмесячны хакатон. Першы месяц пройдзе ў фрырайдзе, то-бок будзем рабіць амаль усё што заўгодна ў галіне AI. А ў жніўні пяройдзем да вырашэння канкрэтных бізнэс-задач.

У чым яшчэ «карысць». Мы маем двух спонсараў — буйныя кампаніі, якім цікава, каб найлепшыя AI-шчыкі краіны занурыліся ў іх праблемы. Таму яны бяруць на сябе выдаткі. А для прадпрымальнікаў гэта будзе цікава.

ИТ-движ в Минске заглох? Отвечают лидеры, которые всё ещё что-то делают
По теме
ИТ-движ в Минске заглох? Отвечают лидеры, которые всё ещё что-то делают

Читать на dev.by