Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларусам цяпер патрэбны электронны дазвол для ўезду ў Казахстан

Казахстан запускае ETA (Electronic Travel Authorization) — сістэму электроннага дазволу на ўезд для замежнікаў. Атрымліваць яго прыйдзецца і беларусам. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі са спасылкай на пасольства Казахстана ў Беларусі.

Пакінуць каментарый

ETA — гэта не віза, а папярэдні дазвол на ўезд у рамках бязвізавага рэжыму. Афармляць яго трэба будзе праз мабільную аплікацыю QazETA. Гэта павінна спрасціць уезд замежнікаў у Казахстан і павысіць празрыстасць міграцыйных працэдур. Аплікацыя уключае розныя іншыя сэрвісы — напрыклад, e-Visa для афармлення электроннай візы і e-Residency для электроннай рэзідэнцыі.

Падаць заяўку праз QazETA трэба не пазней чым за 72 гадзіны да ўезду. ETA дзейнічае 180 дзён і не замяняе візу для грамадзян краін, якім яна патрабуецца, а канчатковае рашэнне аб уездзе прымае пагранічная служба. Беларусы па-ранейшаму могуць уязджаць у Казахстан без візы на тэрмін да 90 дзён на працягу кожнага 180-дзённага перыяду.

Зараз праект запушчаны ў пілотным рэжыме, і афармленне ETA носіць рэкамендацыйны характар. Але пазней працэдура стане абавязковай умовай уезду для грамадзян бязвізавых краін. Афармляць ETA не трэба ўладальнікам дыпламатычных і службовых пашпартоў, членам афіцыйных дэлегацый і прадстаўнікам акрэдытаванага дыпкорпуса.

Кіраўніцтва ПВТ ездзіла вучыцца штучнаму інтэлекту ў Казахстан

Па тэме

Казахстанскі дзяржфонд з актывамі на $80 млрд увёў нейрасетку ў праўленне

Чытайце таксама
Па новых правілах уезду ў ЕС трэба здаваць адбіткі пальцаў

2 каментарыя
Беларусам могуць дазволіць аддалена рэгістраваць аўто ў электроннай чарзе на межах

Латвія ўвяла платную электронную чаргу для ўезду на аўто з Беларусі

3 каментарыя
Беларусам цяпер патрэбны электронны дазвол для ўезду ў Казахстан
Беларусам цяпер патрэбны электронны дазвол для ўезду ў Казахстан
Беларусам цяпер патрэбны электронны дазвол для ўезду ў Казахстан

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.