Беларусам цяпер трэба электронны дазвол у Казахстан, каштуе нядорага
Казахстан уводзіць плату за дазвол на ўезд, які будзе распаўсюджвацца, у тым ліку, на беларусаў. Калі падаць заяўку не пазней за 72 гадзіны да прыбыцця на мяжу, каштаваць яно будзе каля €8, а пры аплаце на мяжы — каля €16. Такая інфармацыя з’явілася на афіцыйным сайце МЗС Сербіі, яе заўважыў партал Oninvest.

Рашэнне ўвесці платны электронны дазвол на ўезд (ETA) у Казахстан для грамадзян краінаў, з якімі ўстаноўлены бязвізавы рэжым, замацавана ў нядаўна ўведзенай у дзеянне рэдакцыі закона «Аб міграцыі насельніцтва».
«25 жніўня 2026 года Казахстан прыступіў да рэалізацыі новага міграцыйнага заканадаўства, якое ўводзіць абавязковы электронны дазвол на ўезд, які выдаецца праз лічбавую платформу QazETA», — гаворыцца на сайце сербскага МЗС. Сістэму будуць уводзіць у пяць этапаў да канца 2026 года.
З 25 жніўня да 1 лістапада сістэма будзе працаваць у тэставым рэжыме: без ETA ўезд замежніку не забароняць, але папярэдзяць, што ў наступны раз без яго не пусцяць.
З 1 лістапада дазвол стане абавязковым для ўезду праз аэрапорты. Авіякампаніям будзе дадзена ўказанне не браць на борт пасажыраў без дзейнага электроннага дазволу. Гэта будзе прымяняцца да ўсіх міжнародных аэрапортаў Казахстана.
З 15 лістапада дазвол стане абавязковым для ўезду на аўтамабілі праз вонкавыя сухапутныя межы ЕАЭС, а з 30 лістапада — праз унутраныя межы саюза (акрамя Казахстана туды ўваходзяць Беларусь, Арменія, Кыргызстан і Расія). З 15 снежня патрабаванне распаўсюдзіцца на ўсе чыгункі і марскія порты.
Дазвол будзе дзейнічаць 180 дзён, на працягу якіх знаходзіцца на тэрыторыі Казахстана можна будзе не больш за 90 дзён.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.