Беларускага лідара міжнароднай хакерскай групоўкі прысудзілі да 16 гадоў турмы ў ЗША
Грамадзянін Беларусі Максім Сільнікаў атрымаў 16 гадоў зняволення ў ЗША за удзел у міжнароднай схеме з выкарыстаннем праграмы-вымагальніка. Пра гэта паведамляецца на сайце амерыканскага Мін’юста.
Яго прызналі вінаватым у змове з мэтай здзяйснення злачынстваў супраць ЗША, змове з мэтай махлярства з выкарыстаннем электронных сродкаў сувязі і крадзяжы асабістых дадзеных пры абцяжарваючых акалічнасцях.

Паводле матэрыялаў суда, 40-гадовы Сільнікаў быў стваральнікам і адміністратарам групоўкі Ransom Cartel, якая выкарыстоўвала аднайменную праграму-вымагальнік, распрацаваную ім у 2021 годзе. На кіберзлачынных расейскамоўных форумах Сільнікаў быў актыўны як мінімум з 2005 года. З 2011 па 2016 год ён таксама быў удзельнікам кіберзлачыннага сайта Direct Connection, які спыніў працу пасля арышту яго адміністратара.
У траўні 2021 года Сільнікаў пачаў развіваць уласную аперацыю з праграмай-вымагальнікам і вербаваць удзельнікаў праз кіберзлачынныя форумы. Ён перадаваў ім разнастайную інфармацыю ды інструменты для правядзення атак, у тым ліку дадзеныя пра ўзламаныя камп’ютары і скрадзеныя ўліковыя дадзеныя, а таксама інструменты для шыфравання і блакіроўкі скампраметаваных прыладаў.
Сільнікаў кіраваў схемай праз схаваны сайт, якім карысталіся ён і ягоныя саўдзельнікі. Там яны кантралявалі і адсочвалі атакі, кантактавалі адно з адным і з ахвярамі, у тым ліку дасылалі ім патрабаванні заплаціць выкуп, а таксама размяркоўвалі паміж сабой атрыманыя грошы.
З 2021 па 2023 год саўдзельнікі Сільнікава з Ransom Cartel атакавалі як мінімум 18 кампаній па ўсім свеце. Сярод ахвяр былі кампаніі з Каліфорніі, Нью-Ёрка і Небраскі, а таксама арганізацыі за межамі ЗША. Хакеры выкрадалі дадзеныя кампаній і патрабавалі грошы ў абмен на ключ для дэшыфравання альбо абяцанне не публікаваць інфармацыю.
Схема спынілася пасля арышту Сільнікава ў ліпені 2023 года. Яго экстрадыравалі з Польшчы для крымінальнага пераследу ў справах, якія разглядаліся ва Усходняй акрузе Вірджыніі ды акрузе Нью-Джэрсі. Прысуд вынес акруговы суддзя ЗША Росі Д. Алстан-малодшы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.