У Акадэміі навук сказалі, колькі будзе каштаваць першы беларускі электракар
Старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў абяцае, што беларускі электрамабіль масавай вытворчасці не мае быць вельмі дарагім. Такую заяву ён зрабіў у інтэрв’ю, якое выйшла 18 кастрычніка на тэлеканале «Беларусь 1».

Гусакоў адзначыў, што сабекошт электракара вельмі складана палічыць па адзінкавых асобніках. «Бо навуковая распрацоўка можа быць вельмі дарагой. Сабекошт зніжаецца, і цана вызначаецца тады, калі ўжо ёсць стэрыльная вытворчасць. Таму пры навуковых даследаваннях, у навуковай лабараторыі гэта можа быць… я тут нават баюся называць вам сумы, для таго каб гэта не вельмі палохала карыстальніка патэнцыйна», — растлумачыў ён.
Пры гэтым распрацоўшчыкі ставяць задачу, каб беларускі электрамабіль шырокага, масавага карыстання быў не вельмі дарагім. «Гэта мае быць не больш за 20-25 тысяч долараў. Гэта менавіта аўтамабіль масавага карыстання», — падзяліўся чаканнямі кіраўнік НАН.
Што тычыцца спартыўных электрамабіляў, працягнуў ён, то яны будуць даражэйшымі за кошт меншай масавасці. «Гэта, можа быць, толькі дзясяткі асобнікаў — яны будуць даражэйшымі. Але яны ў гэтай сувязі і больш эксклюзіўныя, больш насычаныя», — удакладніў Гусакоў.
У адказ на фінальнае пытанне журналіста пра тое, ці сапраўды існуе і ці ўбачыць свет беларускі электрамабіль, ён запэўніў: «Існуе. Ён будзе. Распрацаваная кампанентная база».
Нагадаем, свой першы спартыўны электрамабіль навукоўцы з НАН Беларусі паказалі на выставе Minsk ELECTRO-2022 у верасні.
учитывая что там двигатель от бензопилы и сделан из фанеры и шурупов, нету ли тут огромной наценки посредников? Стоит КГК заняться и на 10 лет посредников посадить
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
учитывая что там двигатель от бензопилы и сделан из фанеры и шурупов, нету ли тут огромной наценки посредников? Стоит КГК заняться и на 10 лет посредников посадить
мы уже давно не делаем петушков из г..на., нашим изобретениям аналогов нет