Беларускі пашпарт заняў 55 месца ў глабальным рэйтынгу
Канадская кансалтынгавая кампанія Arton Capital абнавіла штогадовы рэйтынг дзяржаўных дакументаў, якія даюць сваім уладальнікам найбольшыя міжнародныя прэферэнцыі. Пашпарт Беларусі дзеліць у Global Passport Power Rank 55 месца з пашпартам Науру — гэта карлікавая астраўная дзяржава ў Ціхім акіяне.

Паводле падлікаў Arton Capital, наш пашпарт дае бязвізавы доступ у 43 краіны свету, яшчэ ў 47 краін віза спатрэбіцца па прыбыцці, а дазвол на ўезд у 108 краін трэба атрымліваць загадзя.
Самым прэстыжным у свеце прызнаны пашпарт ААЭ: яго ўладальнікі могуць свабодна падарожнічаць у 121 краіну, 59 краін дазваляюць уладальнікам эмірацкага пашпарта зрабіць візу пры ўездзе, і толькі для наведвання 18 краін грамадзянам ААЭ патрэбны папярэдні дазвол.
Другі радок у «пашпартным рэйтынгу» дзеляць Германія, Швецыя, Фінляндыя, Люксембург, Іспанія, Францыя, Італія, Нідэрланды, Аўстрыя, Швейцарыя і Паўднёвая Карэя. На трэцім месцы пашпарты Польшчы і ЗША, расійскі — на 38-м. Аўтсайдарам стаў пашпарт Афганістана: ён заняў 97 месца і дазваляе сваім уладальнікам бесперашкодна ўязджаць толькі ў пяць краін.
Летась рэйтынг таксама ўзначаліў пашпарт ААЭ — тады іх грамадзян прымалі без віз у 104 краінах. Беларусь год таму таксама займала 55 месца, а даступных кірункаў было 37.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.