Беларускі сервіс аплаты з QR-кодам пашырыўся яшчэ на 5 краінаў (раней іх было толькі дзве разам з Беларуссю)
Праграма Аплаці паведаміла пра пашырэнне геаграфіі. Яна ўжо працуе ў Расіі, а цяпер да яе далучыліся Арменія, Кыргызстан, Таджыкістан, Азербайджан і Узбекістан. Тут можна адсканіраваць QR-код нацыянальнага стандарту і заплаціць у беларускіх рублях — двайная канвертацыя адбываецца аўтаматычна.

Праект запушчаны ў прамысловую эксплуатацыю сумесна з «Белінвестбанкам» і банкам-партнёрам у Расіі.
Сума пакупкі адлюстроўваецца ў нацыянальнай валюце краіны і/або ў расійскіх рублях, бо плацёж апрацоўвае расійскі партнёр. Спісанне з кашалька адбываецца ў беларускіх рублях па курсе «Белінвестбанка».
Карыстальніку трэба адкрыць праграму Аплаці на смартфоне і накіраваць камеру на QR-код. Пры першым сканіраванні сістэма папросіць даць згоду на трансмежную перадачу дадзеных банку-партнёру. Далей трэба пацвердзіць плацёж: на экране будуць бачныя сума да аплаты ў нацыянальнай валюце і/або ў расійскіх рублях, сума спісання ў беларускіх рублях з актуальным курсам.
Праграма выкарыстоўвае курсы канверсіі:
з нацыянальнай валюты ў расійскія рублі — на баку расійскага банка-партнёра на момант разліку;
канверсіі з расійскіх у беларускія рублі — па рахунках і ўкладах «Белінвестбанка» на момант разліку.
Дадатковых камісій за карыстанне сервісам няма. Для яго працы трэба стабільны інтэрнэт. Новы функцыянал даступны ў апошняй версіі праграмы.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.