Беларускія навукоўцы распрацоўваюць офісны суперкамп’ютар
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі рыхтуе суперкамп’ютар з вылічальнай магутнасцю 20 тэрафлопс. Распрацоўкай у нядаўнім інтэрв’ю пахваліўся кіраўнік НАН Уладзімір Гусакоў.

«У Акадэміі навук распрацоўваюць суперкамп’ютар: 20 трыльёнаў аперацый за секунду! Ён офісны. Мы яго паставілі ў Міністэрства адукацыі. Нават Кітай закупіў! Калі кітайцы закупляюць, значыць, ён мае значнасць і каштоўнасць, улічваючы развіццё мікраэлектронікі ў гэтай краіне», — адзначыў Гусакоў.
Зрэшты, пра тэставанне такога суперкамп’ютара паведамлялася яшчэ ў 2018 годзе.
Гаворачы пра перспектыўныя распрацоўкі, Гусакоў згадаў і першы беларускі ноўтбук, які ў верасні прадставіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў старшыні НАН, стваральнікі гаджэта робяць асаблівы акцэнт на лакалізацыю.
«Лакалізацыя сапраўды спачатку была невялікай — каля 20%. Думаю, пры канцы года будзе больш. Я літаральна нядаўна размаўляў з дырэктарам «Гарызонта», ён сказаў, што пры канцы года лакалізацыя нават перавысіць яго абяцанні, — распавёў Гусакоў.
Ён падкрэсліў важнасць таго, што і зборка, і вытворчасць гэтага ноўтбука будуць беларускія. Канвееры, як стала вядома раней, запускаюць у лістападзе, а каштаваць дэвайс будзе ад 1300 рублёў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Так его ещё в 2017 году анонсировали, всё ещё разрабатывают?
пока можно деньги пилить - можно разрабатывать
А ничего что видеокарта NVIDIA A100 выдает 19.5 TFLOPS на тензорных операциях уже? Назвали же - "суперкомпьютер" ... С производительностью как у 1-2 современных видеокарт. По секрету скажу, что в любом облаке можно себе инстанс арендовать на 5 TFLOPS с Tesla P100 видюхой и почасовой оплатой: посчитал - потушил.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 кастрычніка 2022, 14:07