Топавыя беларускія ІТ-кампаніі страцілі 10% супрацоўнікаў за 2025 год у Літве
Штат беларускіх тэхкампаній у Літве за мінулы год паменшыўся на некалькі сотняў чалавек. Гэта вынікае з дадзеных партала rekvizitai.vz.lt.

Віленскі офіс EPAM, які моцна вырас у 2022 годзе, па стане на 1 студзеня 2025 года налічваў 1061 супрацоўніка. Да пачатку студзеня 2026-га там працавала ўжо 890 чалавек. Офіс кампаніі ў Каўне наадварот павялічыўся — амаль у 1,5 разы, са 165 чалавек да пачатку мінулага студзеня да 234 да пачатку гэтага.
Wargaming, якая разам з EPAM уваходзіць у топ айці-падаткаплацельшчыкаў Літвы, за год схуднела з 836 чалавек да 707. У Flo штат паменшыўся з 244 да 213 чалавек. Зніжэннем адзначыліся і іншыя кампаніі:
Gurtam наадварот падрасла з 217 да 230, у Itransition стала 26 замест 25 годам раней.
Сумарна колькасць супрацоўнікаў згаданых кампаній у Літве за 2025 год скарацілася на 330 чалавек, гэта значыць прыкладна на 11%.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.