Беларускія пенсіянеры сталі актыўна карыстацца інтэрнэтам
МТС вывучыў мабільныя звычкі старэйшага пакалення беларусаў — мужчын ад 63 гадоў і жанчын ад 58 гадоў. Выявілася, што яны актыўна вядуць старонкі ў Facebook, камунікуюць у Viber і карыстаюцца Tik Tok.

За 2022 год абаненты МТС гэтага веку прапампавалі больш за 50 тысяч тэрабайт мабільнага трафіку — гэта амаль на 43% больш, ніж у 2021-м.
Найпапулярнейшымі сацыяльнымі сеткамі сталі:
Facebook
УКантакце
Аднакласнікі
TikTok
Instagram
Топ самых запатрабаваных месенджараў — Viber, Telegram і WhatsApp.
У 2022 годзе абаненты сярод пенсіянераў сталі праяўляць большую цікаўнасць да сучасных тэхналогій і актыўней пераходзіць на смартфоны — такіх стала на 11% больш у параўнанні з 2021 годам. Сярод мабільных гаджатаў фігуруюць смартфоны такіх брэндаў, як Xiaomi лінейкі Redmi, Huawei, Honor і Samsung лінейкі Galaxy.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.